Logo Polskiego Radia
Print

Бабруйчане паскардзіліся на незаконнае затрыманьне супрацоўнікамі міліцыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.04.2018 13:34
Актывістаў затрымалі 25 сакавіка па дарозе ў Менск на канцэрт, прымеркаваны да Дня волі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Бабруйчане накіравалі ў пракуратуру калектыўную скаргу на незаконнае затрыманьне супрацоўнікамі міліцыі, якія 25 сакавіка спынілі іх машыну па дарозе ў Менск, і перанакіравалі ў УУС г. Бабруйска.
Юры Грынявецкі, Эдуард Грынявецкі, Уладзімір Чабан, Яўген Габрэлян і Аляксей Калесьнікаў ехалі на аўтамабілі па трасе Бабруйск-Менск, каб патрапіць у сталіцу на санкцыянаваны канцэрт, прымеркаваны Дню Волі. Але да Менска ў прызначаны час яны так і не даехалі. Аўтамабіль актывістаў спыніў супрацоўнік ДАІ.
Нягледзячы на прадстаўленыя дакумэнты вадзіцелем, супрацоўнік ДАІ сказаў, што ім трэба праехаць усьлед за службовым аўтамабілем. Пры гэтым запатрабаваў, каб усе прысутныя ў машыне праехалі разам з вадзіцелем, паколькі яны зьяўляюцца затрыманымі. Аб’яўленьне такога нечаканага статуса капітан матываваў тым, што яны падазраюцца ў зьдзяйсьненьні злачынства. На месцы бабруйчанам таксама не патлумачылі прычынаў затрыманьня.
У калектыўнай скарзе ў пракуратуру на незаконнае затрыманьне супрацоўнікамі ўнутраных справаў актывісты пішуць, што яны ніякіх правапарушэньняў не зьдзяйсьнялі, такога намеру ня мелі, падставаў для затрыманьня ня мелася, якога-небудзь супраціву яны не аказвалі, таму, актывісты мяркуюць, што дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі былі незаконнымі і злачыннымі, і відавочна, мела месца перавышэньне службовых паўнамоцтваў.
Нагадаем, што 25 сакавіка Дзяржаўтаінспэкцыя Беларусі правяла спэцыяльную апэрацыю «Фільтр», мэты і задачы якой застаюцца незразумелымі па гэты дзень. Мяркуецца, што асноўнай яе мэтай было настрашыць людзей, каб яны ня ехалі на сьвята ў Менск. Падчас апэрацыі было спынена больш дзясятка аўтамабіляў, на якіх рэгіянальныя актывісты дабіраліся ў сталіцу.

Вясна/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт