Logo Polskiego Radia
Print

Палякам у дні, вольныя ад гандлю, прапануюць езьдзіць за пакупкамі ў Горадню

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.04.2018 14:40
Прапанову езьдзіць у Горадню беластоцкая турыстычная фірма «Nowator» пазначае як «гіт».
Здымак мае ілюстрацыйны характар.  
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Палякам у дні, вольныя ад гандлю, прапануюць езьдзіць «на закупы» ў Горадню
Беластоцкая турыстычная фірма «Nowator» распрацавала шоп-тур у Горадню па нядзелях, калі ў Польшчы не працуюць крамы.
Прапанова езьдзіць на закупы ў Горадню пазначаная як «гіт» і вісіць на самым бачным месцы інтэрнэт-старонкі беластоцкай турфірмы. Выезд аднадзённы, у Горадні можна прабыць шэсьць з паловай гадзін. Паўтары гадзіны з гэтага часу адводзіцца на буйны гандлёвы цэнтар «OldCity». Ён, бадай што, найбліжэйшы па фармаце і асартымэнце тавараў і паслуг да беластоцкага гандлёвага цэнтру «Atrium Biała», папулярнага сярод беларусаў.
Прадугледжана больш за гадзіну вольнага часу, калі турысты могуць пахадзіць па Горадні ды набыць сувэніры. Большую ж частку праграмы, каля трох гадзін, традыцыйна займае экскурсія па гістарычнай частцы гораду з наведваньнем замкаў, касьцёлаў, музэяў, палацаў.
Запісацца ў шоп-тур можна на кожную з адзінаццаці нядзель да канца году, калі крамы ў Польшчы будуць зачыненыя.
У сваю чаргу гарадзенскія турагенты маюць сумневы, што прапанова стане папулярнай — палякі пакуль мала набываюць беларускіх тавараў.

Беластоцкая турыстычная фірма «Nowator» распрацавала шоп-тур у Горадню па нядзелях, калі ў Польшчы не працуюць крамы. Прапанова езьдзіць за пакупкамі ў Горадню пазначаная як «гіт» і вісіць на самым бачным месцы інтэрнэт-старонкі беластоцкай турфірмы. Выезд аднадзённы, у Горадні можна прабыць шэсьць з паловай гадзін. Паўтары гадзіны з гэтага часу адводзіцца на буйны гандлёвы цэнтар «OldCity». Ён, бадай што, найбліжэйшы па фармаце і асартымэнце тавараў і паслуг да беластоцкага гандлёвага цэнтру «Atrium Biała», папулярнага сярод беларусаў.

Прадугледжана больш за гадзіну вольнага часу, калі турысты могуць пахадзіць па Горадні ды набыць сувэніры. Большую ж частку праграмы, каля трох гадзін, традыцыйна займае экскурсія па гістарычнай частцы гораду з наведваньнем замкаў, касьцёлаў, музэяў, палацаў.

Запісацца ў шоп-тур можна на кожную з адзінаццаці нядзель да канца году, калі крамы ў Польшчы будуць зачыненыя.

У сваю чаргу гарадзенскія турагенты маюць сумневы, што прапанова стане папулярнай — палякі пакуль мала набываюць беларускіх тавараў.

Радыё Свабода/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт