Logo Polskiego Radia
Print

Беларускі ўрад згадаў пра «дармаедаў»

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 06.04.2018 11:36
Чыноўнікі ўрэшце вызначылі, што рабіць з асобамі, якія не працуюць у Беларусі.
Фота: кадр зь відэа тэлеканалу "Белсат"Фота: кадр зь відэа тэлеканалу "Белсат"youtube.com/screen

Савет міністраў Беларусі зацьвердзіў палажэньне аб працы і паўнамоцтвах камісій па занятасьці насельніцтва. Такія камісіі будуць стварацца для выкананьня новага «дармаедзкага» дэкрэту, які Аляксандар Лукашэнка падпісаў 25 студзеня. Дакумэнт ужо набыў моц.

Паводле новага дэкрэту, «дармаедам» далі новую назву «працаздольныя грамадзяне, не занятыя ў эканоміцы». Да іх будуць адносіць грамадзян Беларусі, якія не ажыцьцяўляюць працоўную, рамесную, творчую, навучальную ці іншую дзейнасьць.

З 1 студзеня 2019 году ім давядзецца ў поўным аб'ёме плаціць за паслугі, датаваныя дзяржавай. Сьпісы незанятых будуць фармаваць адмысловыя камісіі на чале са старшынём савету дэпутатаў, альбо кіраўніком гарадзкой адміністрацыі. Апроч таго камісіі атрымалі права накіроўваць «незанятых» у цэнтры занятасьці, або ў лячэбна-працоўныя прафілякторыі.

Паводле Радыё «Свабода»/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт