Logo Polskiego Radia
Print

Палякі зь Беларусі наведалі Катынь і Смаленск

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.04.2018 17:11
У паездцы ўдзельнічала каля 90 палякаў зь Менска й Гарадзеншчыны.
КатыньКатыньBy Alyeksyey Melkin - Praca własna, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=99142

Палякі зь Беларусі наведалі Катынь і Смаленск
У паездцы ўдзельнічала каля 90 палякаў зь Менска й Гарадзеншчыны.
Палякі зь Беларусі наведалі Катынь і Смаленск. На месца расстрэлу польскіх афіцэраў у 1940 годзе й авіякатастрофы прэзыдэнцкага самалёта Ту-154М у 2010 годзе адправілася каля 90 палякаў зь Менска й Гарадзеншчыны.
У Катыні сябры, непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў у Беларусі прынялі ўдзел у імшы на адкрытым паветры. Пазьней на польскіх ваенных могілках яны ўсклалі кветкі й запалілі сьвечкі.
Затым члены дэлегацыі наведалі месца на ўскраіне Смаленска, дзе дайшло да крушэньня польскага Ту-154М, у выніку якога загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнт Лех Качыньскі й яго жонка Марыя Качыньска.
Беларускія палякі наведваюць Катынь і Смаленск амаль у кожную гадавіну трагедыі, якая адбылася 10 красавіка 2010 году. Дарэчы ў гадавіну катастрофы ў касьцёлах у Менску, Горадні і ў іншых гарадах Беларусі будуць служыцца набажэнствы ў памяць аб ахвярах трагедыі.
уп/аз

Палякі зь Беларусі наведалі Катынь і Смаленск. На месца расстрэлу польскіх афіцэраў у 1940 годзе й авіякатастрофы прэзыдэнцкага самалёта Ту-154М у 2010 годзе адправілася каля 90 палякаў зь Менска й Гарадзеншчыны.

У Катыні сябры непрызнаванага беларускімі ўладамі Саюза палякаў у Беларусі прынялі ўдзел у імшы на адкрытым паветры. Пазьней на польскіх ваенных могілках яны ўсклалі кветкі й запалілі сьвечкі.

Затым чальцы дэлегацыі наведалі месца на ўскраіне Смаленска, дзе дайшло да крушэньня польскага Ту-154М, у выніку якога загінулі 96 чалавек, у тым ліку прэзыдэнт Лех Качыньскі й яго жонка Марыя Качыньска.

Беларускія палякі наведваюць Катынь і Смаленск амаль у кожную гадавіну трагедыі, якая адбылася 10 красавіка 2010 году. Дарэчы, у гадавіну катастрофы ў касьцёлах у Менску, Горадні і ў іншых гарадах Беларусі будуць служыцца набажэнствы ў памяць аб ахвярах трагедыі.

уп/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт