Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі не баяцца рэалізацыі „ўкраінскага сцэнара”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.04.2018 15:07
Уладзімір Макей: Мы хацелі б пазбавіцца ад залежнасьці ад адной краіны.
Aliaksandr Papko/radyjo.net

У Беларусі не баяцца рэалізацыі „ўкраінскага сцэнара”
Уладзімір Макей : Мы хацелі б пазбавіцца ад залежнасьці ад адной краіны.
У Беларусі не баяцца рэалізацыі „ўкраінскага сцэнара”. Пра гэта міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей заявіў у інтэрвію тэлеканалу Euronews.
„Украінскія ўлады нарабілі шмат памылак у мінулым, у выніку якіх там склалася такая сытуацыя. Мы не баімся рэалізацыі „ўкраінскага сцэнара” ў Беларусі. Мы некалькі адрозьніваемся ад украінцаў і ніколі не дапусьцім той сытуацыі, якая мела месца ва Ўкраіне”, - сказаў Макей.
На просьбу ўдакладніць, што ён мае на ўвазе, кажучы, што ніколі ня будзе дапушчана такой сытуацыі, Макей сказаў: „У нас добрыя адносіны з Расеяй. Калі ўзьнікаюць якія-небудзь праблемы, мы адкрыта абмяркоўваем іх з расейскімі партнэрамі. Спрабуем знайсьці палітычныя, а не ваенныя рашэньні гэтых праблем. Ня думаю, што Расея хацела б арганізаваць у Беларусі нешта падобнае да „ўкраінскага сцэнара”, што яны захочуць так паступіць. Гэта не ў іх інтарэсах. Мне ўяўляецца абсурдным нават абмеркаваньне гэтых гіпатэтычных рэчаў”.
Пры гэтым ён адзначыў, што „часам узнікаюць пэўныя праблемы ў эканамічным супрацоўніцтве з расейскімі партнэрамі", але „часьцяком гэтыя праблемы зьяўляюцца штучнымі”.
„Мы хацелі б пазбавіцца ад залежнасьці ад адной краіны. У нас ёсьць імкненьне дывэрсыфікаваць адносіны, у тым ліку за кошт разьвіцьця сувязяў з Эўразьвязам і астатнім сьветам. Гэта асабліва важна ў крытычных сытуацыях, напрыклад падчас сусьветнага фінансавага крызысу”, — дадаў кіраўнік беларускага МЗС.
„Для дзяржавы важна мець так званую „падушку бясьпекі”. Гэта азначае — падтрымліваць збалянсаваныя адносіны з рознымі дзяржавамі, якія дазваляюць пазьбегнуць залежнасьці ад адной краіны. Мы працуем над гэтым. Няхай павольна, але рухаемся да дасягненьня гэтай мэты”, - адзначыў Макей.
„Вядома, мы ўсё яшчэ залежым ад Расеі. Амаль 48% нашага гандлю прыпадае на Расею, 26% — на ЭЗ, 26% — на астатні сьвет. Але ў мінулым гэта былі зусім іншыя лічбы. Сёньня сытуацыя мяняецца. Мы паляпшаем гэтыя паказчыкі і ўсё бліжэй да мэты дывэрсыфікацыі эканомікі. Але й надалей будзем працаваць над стварэньнем добрых, нармальных эканамічных адносін з эўрапейскімі й іншымі краінамі сьвету”, - падсумаваў кіраўнік МЗС.
belapan.com/аз

У Беларусі не баяцца рэалізацыі „ўкраінскага сцэнара”. Пра гэта міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімір Макей заявіў у інтэрвію тэлеканалу Euronews.

„Украінскія ўлады нарабілі шмат памылак у мінулым, у выніку якіх там склалася такая сытуацыя. Мы не баімся рэалізацыі „ўкраінскага сцэнара” ў Беларусі. Мы некалькі адрозьніваемся ад украінцаў і ніколі не дапусьцім той сытуацыі, якая мела месца ва Ўкраіне”, - сказаў Макей.

На просьбу ўдакладніць, што ён мае на ўвазе, кажучы, што ніколі ня будзе дапушчана такой сытуацыі, Макей сказаў: „У нас добрыя адносіны з Расеяй. Калі ўзьнікаюць якія-небудзь праблемы, мы адкрыта абмяркоўваем іх з расейскімі партнэрамі. Спрабуем знайсьці палітычныя, а не ваенныя рашэньні гэтых праблем. Ня думаю, што Расея хацела б арганізаваць у Беларусі нешта падобнае да „ўкраінскага сцэнара”, што яны захочуць так паступіць. Гэта не ў іх інтарэсах. Мне ўяўляецца абсурдным нават абмеркаваньне гэтых гіпатэтычных рэчаў”.

Пры гэтым ён адзначыў, што „часам узнікаюць пэўныя праблемы ў эканамічным супрацоўніцтве з расейскімі партнэрамі", але „часьцяком гэтыя праблемы зьяўляюцца штучнымі”. „Мы хацелі б пазбавіцца ад залежнасьці ад адной краіны. У нас ёсьць імкненьне дывэрсыфікаваць адносіны, у тым ліку за кошт разьвіцьця сувязяў з Эўразьвязам і астатнім сьветам. Гэта асабліва важна ў крытычных сытуацыях, напрыклад падчас сусьветнага фінансавага крызысу”, — дадаў кіраўнік беларускага МЗС.

„Для дзяржавы важна мець так званую „падушку бясьпекі”. Гэта азначае — падтрымліваць збалянсаваныя адносіны з рознымі дзяржавамі, якія дазваляюць пазьбегнуць залежнасьці ад адной краіны. Мы працуем над гэтым. Няхай павольна, але рухаемся да дасягненьня гэтай мэты”, - адзначыў Макей.

„Вядома, мы ўсё яшчэ залежым ад Расеі. Амаль 48% нашага гандлю прыпадае на Расею, 26% — на ЭЗ, 26% — на астатні сьвет. Але ў мінулым гэта былі зусім іншыя лічбы. Сёньня сытуацыя мяняецца. Мы паляпшаем гэтыя паказчыкі і ўсё бліжэй да мэты дывэрсыфікацыі эканомікі. Але й надалей будзем працаваць над стварэньнем добрых, нармальных эканамічных адносін з эўрапейскімі й іншымі краінамі сьвету”, - падсумаваў кіраўнік МЗС.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт