Logo Polskiego Radia
Print

У Лідзкім раёне ўшанавалі памяць Ларысы Геніюш

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.04.2018 16:07
Зь ініцыятывай выступіла Лідзкая арганізацыя Таварыства беларускай мовы.
Ларыса ГеніюшЛарыса ГеніюшPhoto: аўтар невядомы, Добрасумленнае выкарыстанне, be.wikipedia.org

У Лідзкім раёне ўшанавалі памяць Ларысы Геніюш
Зь ініцыятывай выступіла Лідзкая арганізацыя Таварыства беларускай мовы.
У вёсцы Ёдкі, каля ўсталяванага да стагодзьдзя БНР памятнага каменя, актывісты зь Ліды й Бярозаўкі чыталі вершы Ларысы Геніюш, сьпявалі песьні на яе словы, прагадвалі яе біяграфію а таксама тых, хто змагаўся за БНР.
Зь ініцыятывай ушанаваць 35-я ўгодкі зь дня сьмерці Ларысы Геніюш выступіла Лідзкая арганізацыя Таварыства беларускай мовы. Паводле актывіста Вітольда Ашурка, у Ёдкі сабраліся каля 20 чалавек з розных грамадзкіх арганізацыяў.
„Па чарзе хлопцы чыталі вершы Ларысы Геніюш, бард Сяргей Чарняк сьпяваў песьні на яе словы, — кажа Ашурак. — І вельмі цікава пра Геніюш распавядаў Станіслаў Суднік. Ён сказаў, што ў таго пакаленьня, да якога належыць Ларыса Геніюш, фактычна нічога не было, акрамя веры ў Беларусь, нават надзеі не было. А нам, маўляў, сёньня лягчэй, паколькі ёсьць вера, ёсьць надзея і нават невялікія посьпехі. Мне вельмі гэта запомнілася,”- зазначыў Свабодзе Станіслаў Суднік.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт