Logo Polskiego Radia
Print

Чарнобыльскі шлях пройдзе ў новым фармаце

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 09.04.2018 15:34
Cёлетні марш распапчнецца жалобным мітынгам на падмурках Акадэміі Навук.
Diana Markosian [Public domain], via Wikimedia Commons

Заяўка на правядзеньне сёлетняга Чарнобыльскага шляху была пададзеная ў Менскі гарвыканкам на мінулым тыдні.
Арганізатары заплянавалі збор а 18-й гадзіне 26 красавіка на пляцоўцы каля Акадэміі навук, ад 18.30 да 19.00 пройдзе мітынг на прыступках Акадэміі навук, пасьля заплянаванае шэсьце традыцыйным маршрутам — праспэктам Незалежнасьці і вуліцай Сурганава да Чарнобыльскай капліцы ў Парку Дружбы народаў. Ля капліцы будуць памінаць ахвяраў аварыі на Чарнобыльскай Атамнай Электрастанцыі, якая адбылася ўначы 26-га красавіка 1986 году.
Арганізатары Чарнобыльскага шляху — 2018 расказалі, што акцыя 26 красавіка стане пачаткам маштабнай кампаніі «Астравецкі шлях». Арганізатары кампаніі будуць дамагацца спыненьня будаўніцтва Беларускай АЭС.

Заяўка на правядзеньне сёлетняга Чарнобыльскага шляху была пададзеная ў Менскі гарвыканкам на мінулым тыдні.

Арганізатары заплянавалі збор а 18-й гадзіне 26 красавіка на пляцоўцы каля Акадэміі навук, ад 18.30 да 19.00 пройдзе мітынг на прыступках Акадэміі навук, пасьля заплянаванае шэсьце традыцыйным маршрутам — праспэктам Незалежнасьці і вуліцай Сурганава да Чарнобыльскай капліцы ў Парку Дружбы народаў. Ля капліцы будуць памінаць ахвяраў аварыі на Чарнобыльскай Атамнай Электрастанцыі, якая адбылася ўначы 26 красавіка 1986 году.

Арганізатары Чарнобыльскага шляху — 2018 расказалі, што акцыя 26 красавіка стане пачаткам маштабнай кампаніі «Астравецкі шлях». Арганізатары кампаніі будуць дамагацца спыненьня будаўніцтва Беларускай АЭС.

паодле Радыё Свабода/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт