Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка пра Курапаты: "Пара сканчаць гэтую валтузьню на касьцях"

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 10.04.2018 11:36
Прэзыдэнт адзначыў, што год ці паўтара таму даручыў сваёй Адміністрацыі разабрацца з гэтым пытаньнем.
КурапатыКурапатыАляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

У сьценах Белтэлерадыёкампаніі праходзіць сустрэча кіраўніка краіны з журналістамі дзяржаўных СМІ. Ніводнага прадстаўніка незалежных СМІ не паклікалі. Адзін з чытачоў прыслаў пытаньне пра Курапаты. Лукашэнка адзначыў, што год ці паўтара таму даручыў сваёй Адміністрацыі разабрацца з гэтым пытаньнем.
Урочышча ў Курапатах павінна быць прыведзена ў парадак як мага больш апэратыўна, сказаў Лукашэнка.
«Пара сканчаць гэтую валтузьню на касьцях. Вы зацягнулі прадстаўленьне прэзыдэнту макета гэтага ўрочышча. Пакладзіце мне на стол дакумэнты, каб я мог зацьвердзіць і мы стварылі там месца для душы. Трэба больш апэратыўна скончыць гэта, прывесьці ў парадак гэты лес, урочышча, паставіць самы просты помнік, ці капліцу, ці яшчэ нешта – мы прымем рашэньне. Каб чалавек, які спачувае сем'ям і пакутуе, што загінулі людзі, прыйшоў туды, прынёс кветкі», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Наша Ніва/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт