Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі ўшанавалі памяць ахвяр смаленскай катастрофы (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.04.2018 11:56
У 8 гадавіну трагедыі ў катэдральным касьцёле ў Менску прайшла сьвятая імша за ахвяр і памятны канцэрт.
фота: Польская амбасада ў Менску

У Беларусі ўшанавалі памяць ахвяр катастрофы польскага прэзыдэнцкага самалёту. У 8 гадавіну трагедыі ў катэдральным касьцёле ў Менску прайшла сьвятая імша за ахвяр. У набажэнстве прынялі ўдзел палякі, якія жывуць у Менску, польскія дыпляматы, прадстаўнікі беларускіх уладаў, амбасадары іншых краін і прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі.
Павераны ў справах польскай амбасады ў Менску Міхал Хабрас сказаў, што гадавіна смаленскай катастрофы застаецца ў памяці мясцовых палякаў і беларусаў.
М. Хабрас: Гэта наш абавязак, каб памяць пра гэтае здарэньне была захаваная, каб штогод 10 красавіка ўшаноўвалі памяць прэзыдэнта і ўсіх ахвяр катастрофы і ў Беларусі.
Пасьля імшы ў катэдральным касьцёле адбыўся арганны канцэрт памяці.
Набажэнствы, сустрэчы і паказы фільмаў, прысьвечаных смаленскай катастрофе, адбыліся таксама ў Берасьці і Горадні.

/

ав/фота Польскай амбасады ў Менску

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт