Logo Polskiego Radia
Print

Летува дэмантуе лініі электраперадачы з Беларусьсю

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.04.2018 13:12
БелАЭС ня зможа пастаўляць электраэнэргію ў суседнюю краіну.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Public Domain CC0

Летува дэмантуе лініі электраперадачы з Беларусьсю
БелАЭС ня зможа пастаўляць электраэнэргію ў суседнюю краіну. Litgrid падпісала кантракт на дэмантаж лініі ад Ігналінскай атамнай электрастанцыі, якую Летува выводзіць з эксплёатацыі, у Беларусь.
Суседняя краіна дэмантуе лініі электраперадачы ў рамках праекта сынхранізацыі летувіскіх электрасетак з Заходняй Эўропай. Сынхранізацыя патрабуе адключэньня ад адзінай энэргасыстэмы Беларусі, Расеі, Эстоніі, Латвіі і Летувы (БРЭЛЛ).
Пра гэта сёньня расказаў журналістам Дайвіс Вірбіцкас, генэральны дырэктар кампаніі Litgrid ( «Літгрыд») – апэратар электрасетак Летувы, перадае ТАСС.
Кіраўнік Litgrid адзначыў, што электраэнэргія з беларускай атамнай электрастанцыі ня трапіць у летувіскія сеткі.
Працы па дэмантажы павінны быць завершаны да 2021 года. Па словах Вірбіцкаса, застаюцца яшчэ тры лініі, якія будуць абрэзаны да 2025 года.

Litgrid падпісала кантракт на дэмантаж лініі ад Ігналінскай атамнай электрастанцыі, якую Летува выводзіць з эксплёатацыі, у Беларусь.

Суседняя краіна дэмантуе лініі электраперадачы ў рамках праекта сынхранізацыі летувіскіх электрасетак з Заходняй Эўропай. Сынхранізацыя патрабуе адключэньня ад адзінай энэргасыстэмы Беларусі, Расеі, Эстоніі, Латвіі і Летувы (БРЭЛЛ).

Пра гэта сёньня расказаў журналістам Дайвіс Вірбіцкас, генэральны дырэктар кампаніі Litgrid ( «Літгрыд») – апэратар электрасетак Летувы, перадае ТАСС.

Кіраўнік Litgrid адзначыў, што электраэнэргія з беларускай атамнай электрастанцыі ня трапіць у летувіскія сеткі.

Працы па дэмантажы павінны быць завершаны да 2021 года. Па словах Вірбіцкаса, застаюцца яшчэ тры лініі, якія будуць абрэзаны да 2025 года.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт