Logo Polskiego Radia
Print

Пачаўся збор сродкаў для Чарнобыльскага шляху

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 11.04.2018 15:15
Патрэбныя сродкі на ўлёткі, рэкляму, зьнічкі, выраб стэндаў і банэраў наконт экалягічных праблемаў Беларусі.
Фота pixabay.com.Фота pixabay.com.Photo:CC0 Public Domain/pixabay.com

Аргкамітэт Чарнобыльскага шляху зьбірае сродкі на ўлёткі, рэкляму ў сацсетках, зьнічкі, выраб стэндаў і банэраў наконт экалягічных праблемаў Беларусі, аплату паслугаў хуткай дапамогі і ўсталяваньне экрану на месцы мітынгу.
Грошы можна пералічваць на картку:
Картка Прыёрбанка /Priorbank
4916 9896 0123 0526
Дзейсная да 01.21
ALIAKSEI SIHAYEU
Акрамя таго, некалькі дзён таму актывісты паведамілі, што сёлетні Чарнобыльскі шлях будзе пачаткам шляху Астравецкага
Сёлетні Чарнобыльскі шлях стане пачаткам агульнай кампаніі дэмакратычных сілаў Беларусі супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС – Астравецкага шляху.
- 26 красавіка на Чарнобыльскім шляху мы распачнем чараду акцыяў, якія на працягу некалькіх месяцаў пройдуць геаграфічна ад Менску да Астраўца – у Заслаўі, Радашковічах, Маладзечне, Вілейцы, Смаргоні, Ашмянах. Гэта будуць пікеты, мітынгі, круглыя сталы і збор подпісаў пад патрабаваньнем спыніць будоўлю Астравецкай АЭС – сказаў Павел Севярынец. – Бо АЭС, якая будуецца на геалягічным разломе, паводле расейскага праекту і на расейскім ядзерным паліве, ёсьць пагрозай для Беларусі.
-Нам трэба сьпяшацца, – паведаміў Севярынец, – бо ўжо напрыканцы гэтага года ўлады плянуюць завезьці ў Астравец ядзернае паліва, а ў наступным годзе – запусьціць першы энэргаблёк. Наша патрабаваньне – спыніць запуск новага Чарнобылю ў Беларусі.

Аргкамітэт Чарнобыльскага шляху зьбірае сродкі на ўлёткі, рэкляму ў сацсетках, зьнічкі, выраб стэндаў і банэраў наконт экалягічных праблемаў Беларусі, аплату паслугаў хуткай дапамогі і ўсталяваньне экрану на месцы мітынгу.

Грошы можна пералічваць на картку:

Картка Прыёрбанка /Priorbank

4916 9896 0123 0526

Дзейсная да 01.21

ALIAKSEI SIHAYEU

Акрамя таго, некалькі дзён таму актывісты паведамілі, што сёлетні Чарнобыльскі шлях будзе пачаткам шляху АстравецкагаСёлетні Чарнобыльскі шлях стане пачаткам агульнай кампаніі дэмакратычных сілаў Беларусі супраць будаўніцтва Астравецкай АЭС – Астравецкага шляху.

- 26 красавіка на Чарнобыльскім шляху мы распачнем чараду акцыяў, якія на працягу некалькіх месяцаў пройдуць геаграфічна ад Менску да Астраўца – у Заслаўі, Радашковічах, Маладзечне, Вілейцы, Смаргоні, Ашмянах. Гэта будуць пікеты, мітынгі, круглыя сталы і збор подпісаў пад патрабаваньнем спыніць будоўлю Астравецкай АЭС – сказаў Павел Севярынец. – Бо АЭС, якая будуецца на геалягічным разломе, паводле расейскага праекту і на расейскім ядзерным паліве, ёсьць пагрозай для Беларусі.

-Нам трэба сьпяшацца, – паведаміў Севярынец, – бо ўжо напрыканцы гэтага года ўлады плянуюць завезьці ў Астравец ядзернае паліва, а ў наступным годзе – запусьціць першы энэргаблёк. Наша патрабаваньне – спыніць запуск новага Чарнобылю ў Беларусі.

БХД/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт