Logo Polskiego Radia
Print

Сталі вядомыя найбольш запатрабаваныя вакансіі ў Менску

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.04.2018 16:46
На ўліку ў службе занятасьці насельніцтва ў якасьці беспрацоўных стаялі 2 тыс. 100 чалавек.
pixabay.com/Public Domain CC0

Сталічная служба занятасьці падагульніла сытуацыю на рынку працы за першы квартал 2018 году: 1 красавіка на аднаго зарэгістраванага беспрацоўнага прыходзілася 5,9 вакансіі.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Менску на пачатак красавіка склаў 0,2% ад эканамічна актыўнага насельніцтва. На ўліку ў службе занятасьці насельніцтва ў якасьці беспрацоўных стаялі 2 тыс. 100 чалавек. Пры гэтым сталічныя наймальнікі заявілі інфармацыю амаль пра 12,3 тыс. вакансій, зь якіх каля 6,8 тыс. прызначаліся для рабочых.

Найбольш запатрабаванымі ў сталіцы зьяўляюцца лекары й мэдсёстры (больш за 550 і 440 вакансій адпаведна), інжынэры (428), інжынэры-праграмісты (235), а таксама прафэсіяналы будаўнічай галіны: муляры (288), маляры (170), тынкоўшчыкі (142), цесьляры-бэтоншчыкі (132).

Сярод працоўных, недахоп якіх адчувае Менск, можна назваць кухараў (278), прыбіральшчыкаў памяшканьняў і вадзіцеляў аўтамабіляў (па 250), прадаўцоў (246).

белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт