Logo Polskiego Radia
Print

Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да 11 інтэрнэт-рэсурсаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.04.2018 10:19
Гэта другое рашэньне аб абмежаваньні доступу, прынятае Міністэрствам інфармацыі за кароткі час.
StartupStockPhotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства інфармацыі абмежавала доступ да 11 інтэрнэт-рэсурсаў. Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на сайце ведамства.
«Кіруючыся артыкуламі 38, 511 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі», Міністэрства інфармацыі 10 красавіка прыняло рашэньне аб абмежаваньні доступу да 11 інтэрнэт-рэсурсаў», – адзначаецца ў паведамленьні.
За распаўсюд інфармацыі, накіраванай на рэалізацыю наркатычных сродкаў, абмежаваны доступ да аднаго інтэрнэт-рэсурсу. На падставе пісьмовых апавяшчэньняў Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю абмежаваны доступ да 9 інтэрнэт-рэсурсаў (alfazaem.com, dengido.com, zaim.dengi-vdolg.info, get24h.ru, srochno-dengi-v-dolg.net, dengi-v -dolg-zaim-minsk.com, zaimsegodnya.by, dam-zaim.su, dengi-v-ryki-minsk.com) за разьмяшчэньне рэклямы аб прадастаўленьні мікразаймаў неабмежаванаму колу асоб суб'ектамі гаспадараньня, не ўключанымі ў рэестр мікрафінансавых арганізацый. Таксама абмежаваны доступ да інтэрнэт-рэсурсу automalinovka.info за разьмяшчэньне недакладнай рэклямы.
Гэта другое рашэньне аб абмежаваньні доступу, прынятае Міністэрствам інфармацыі за кароткі час. У канцы сакавіка па рашэньні суда Цэнтральнага раёна сталіцы Міністэрствам інфармацыі былі заблякаваныя пяць сайтаў і 12 старонак сацыяльнай сеткі Ўконтакце.
У студзені гэтага года Мінінфарм абмежаваў доступ да «Хартыі».

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні на сайце ведамства. «Кіруючыся артыкуламі 38, 511 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі», Міністэрства інфармацыі 10 красавіка прыняло рашэньне аб абмежаваньні доступу да 11 інтэрнэт-рэсурсаў», – адзначаецца ў паведамленьні.

За распаўсюд інфармацыі, накіраванай на рэалізацыю наркатычных сродкаў, абмежаваны доступ да аднаго інтэрнэт-рэсурсу. На падставе пісьмовых апавяшчэньняў Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю абмежаваны доступ да 9 інтэрнэт-рэсурсаў (alfazaem.com, dengido.com, zaim.dengi-vdolg.info, get24h.ru, srochno-dengi-v-dolg.net, dengi-v -dolg-zaim-minsk.com, zaimsegodnya.by, dam-zaim.su, dengi-v-ryki-minsk.com) за разьмяшчэньне рэклямы аб прадастаўленьні мікразаймаў неабмежаванаму колу асоб суб'ектамі гаспадараньня, не ўключанымі ў рэестр мікрафінансавых арганізацый. Таксама абмежаваны доступ да інтэрнэт-рэсурсу automalinovka.info за разьмяшчэньне недакладнай рэклямы.

Гэта другое рашэньне аб абмежаваньні доступу, прынятае Міністэрствам інфармацыі за кароткі час. У канцы сакавіка па рашэньні суда Цэнтральнага раёна сталіцы Міністэрствам інфармацыі былі заблякаваныя пяць сайтаў і 12 старонак сацыяльнай сеткі Ўконтакце.

У студзені гэтага года Мінінфарм абмежаваў доступ да «Хартыі».

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт