Logo Polskiego Radia
Print

На мяжы з Польшчай памежнікі затрымалі 92 кг гашышу (ВІДЭА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.04.2018 07:16
У багажным аддзяленьні «Фольксвагена» быў знойдзены тайнік, у якім знаходзіліся 12 брыкетаў з рэчывам расьліннага паходжаньня.
фота: Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі

На мяжы з Польшчай памежнікі затрымалі 92 кг гашышу
Берасьцейскія памежнікі ў пункце пропуску «Дамачава» 11 красавіка выявілі буйную партыю гашышу, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту.
28-гадовы жыхар Берасьцейскага раёну вяртаўся з Польшчы і паехаў праз «зялёны» канал. Гэтым ён заявіў, што ня мае тавараў, якія трэба дэкляраваць. Але службовы сабака зрэагаваў на яго аўтамабіль. Памежнікі разам з мытнікамі вырашылі правесьці спэцыяльны дагляд яго аўто ў асобным боксе.
У багажным аддзяленьні «Фольксвагена» быў знойдзены тайнік, у якім знаходзіліся 12 прамавугольных брыкетаў з рэчывам расьліннага паходжаньня. Агульная маса грузу склала 92 кіляграмы. Экспэрты выявілі, што берасьцеец перавозіў гашыш. На мужчыну пачалі крымінальную справу.

Берасьцейскія памежнікі ў пункце пропуску «Дамачава» 11 красавіка выявілі буйную партыю гашышу, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэту.28-гадовы жыхар Берасьцейскага раёну вяртаўся з Польшчы і паехаў праз «зялёны» канал. Гэтым ён заявіў, што ня мае тавараў, якія трэба дэкляраваць. Але службовы сабака зрэагаваў на яго аўтамабіль. Памежнікі разам з мытнікамі вырашылі правесьці спэцыяльны дагляд яго аўто ў асобным боксе.

У багажным аддзяленьні «Фольксвагена» быў знойдзены тайнік, у якім знаходзіліся 12 прамавугольных брыкетаў з рэчывам расьліннага паходжаньня. Агульная маса грузу склала 92 кіляграмы. Экспэрты выявілі, што берасьцеец перавозіў гашыш. На мужчыну пачалі крымінальную справу.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт