Logo Polskiego Radia
Print

На Радаўніцу міліцыя ня будзе затрымліваць за алькаголь на могілках

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 15.04.2018 16:07
«Калі чалавек будзе паводзіць сябе адэкватна й ня будзе парушаць парадку, дык міліцыя паставіцца ляяльна».
Радаўніца ў сельскай мясцовасьці ў Чарнігаўскай вобласьці ЎкраіныРадаўніца ў сельскай мясцовасьці ў Чарнігаўскай вобласьці Ўкраіныcommons.wikimedia.org/Perohanych/CC BY-SA 3.0

На Радаўніцу міліцыя ня будзе затрымліваць за алькаголь на могілках
На Радаўніцу 17 красавіка 2018 года міліцыя ня будзе затрымліваць за расьпіваньне алькаголю на могілках. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела па масавых мерапрыемствах МУС палкоўнік міліцыі Ўладзімір Станілевіч.
Выпіваць на могілках падчас Радаўніцы – народная традыцыя. Сем'і зьбіраюцца на месцах пахаваньня продкаў і выпіваюць «памінальную чарку». Хоць гэтая традыцыя не падтрымліваецца ні каталіцкай, ні праваслаўнай царквой, яна шчыльна ўвайшла ў народныя рытуалы.
«Могілкі – грамадзкія месцы. Расьпіваньне сьпіртных напояў там лічыцца адміністрацыйным правапарушэньнем. Але ёсьць традыцыя, усе гэта разумеюць. Калі чалавек будзе паводзіць сябе адэкватна й ня будзе парушаць парадку, дык міліцыя паставіцца ляяльна», – паведаміў палкоўнік Уладзімір Станілевіч.
Таксама ён распавёў, што міліцыя на Радаўніцу будзе забясьпечваць грамадзкую бясьпеку ва ўзмоцненым рэжыме. Каля могілак і цэркваў будуць задзейнічаныя пешыя нарады міліцыі. У выпадку неабходнасьці будзе ладзіцца ачапленьне й прапускны рэжым з выкарыстаньнем мэталадэтэктараў.
Наведаць могілкі ў зоне адчужэньня можна будзе з 9:00 да 17:00 без пропускаў, але з абавязковай рэгістрацыяй на кантрольна-прапускных пунктах з 15 па 17 красавіка.
Грамадзянам Беларусі й замежнікам для наведваньня могілак у зоне адчужэньня трэба мець пры сабе пашпарт ці іншы дакумэнт, які пацьвярджае асобу.

На Радаўніцу 17 красавіка 2018 года міліцыя ня будзе затрымліваць за расьпіваньне алькаголю на могілках. Пра гэта паведаміў начальнік аддзела па масавых мерапрыемствах МУС палкоўнік міліцыі Ўладзімір Станілевіч.

Выпіваць на могілках падчас Радаўніцы – народная традыцыя. Сем'і зьбіраюцца на месцах пахаваньня продкаў і выпіваюць «памінальную чарку». Хоць гэтая традыцыя не падтрымліваецца ні каталіцкай, ні праваслаўнай царквой, яна шчыльна ўвайшла ў народныя рытуалы.

«Могілкі – грамадзкія месцы. Расьпіваньне сьпіртных напояў там лічыцца адміністрацыйным правапарушэньнем. Але ёсьць традыцыя, усе гэта разумеюць. Калі чалавек будзе паводзіць сябе адэкватна й ня будзе парушаць парадку, дык міліцыя паставіцца ляяльна», – паведаміў палкоўнік Уладзімір Станілевіч.

Таксама ён распавёў, што міліцыя на Радаўніцу будзе забясьпечваць грамадзкую бясьпеку ва ўзмоцненым рэжыме. Каля могілак і цэркваў будуць задзейнічаныя пешыя нарады міліцыі. У выпадку неабходнасьці будзе ладзіцца ачапленьне й прапускны рэжым з выкарыстаньнем мэталадэтэктараў.

Наведаць могілкі ў зоне адчужэньня можна будзе з 9:00 да 17:00 без пропускаў, але з абавязковай рэгістрацыяй на кантрольна-прапускных пунктах з 15 па 17 красавіка.Грамадзянам Беларусі й замежнікам для наведваньня могілак у зоне адчужэньня трэба мець пры сабе пашпарт ці іншы дакумэнт, які пацьвярджае асобу.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт