Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка абмяркуе двухбаковыя адносіны з прэзыдэнтам Малдовы

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 16.04.2018 12:43
З 18 па 19 красавіка кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка з афіцыйным візытам наведае Малдову .
belta.by

А. Лукашэнка наведае Малдову
З 18 па 19 красавіка кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка наведае Малдову з афіцыйным вмзытіам.
Падчас двухдзённага візыту, які распчнецца 18 красавіка, дбудуцца сустрэчы й перамовы з прэзыдэнтам і прэм'ер-міністрам Малдовы.
Перамовы Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Ігарам Дадонам пройдуць у фармаце сам-насам, а таксама і ў пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Галоўнай тэмай размоваў стане разьвіццё беларуска-малдаўскага супрацоўніцтва, ўзаемадзеяньне ў інтэграцыйных фарматах, у тым ліку на пляцоўках Эўразійскага Эканамічнай Саюза й Садружнасьці Незалежных Дзяржаў.
На перамовах кіраўніка дзяржавы з прэм'ер-міністрам Малдовы Паўлам Філіпам будуць разгледжаныя пытаньні пашырэньня эканамічных сувязяў у розных галінах, у тым ліку ў сельскай гаспадарцы, харчовай прамысловасьці і сьферы разьвіцьця інфраструктыры.
Асобная ўвага будзе нададзеная працы ўжо стварэньню новых сумесных прадпрыемстваў, развіцьцю супрацоўніцтва ў энэргетыцы, гуманітарнай сьферы й праваахоўнай дзейнасьці.
Афіцыйны візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Малдову адбываецца на фоне вострага палітычнага канфлікту прэзыдэнта Малдовы Ігара Дадона з парлямэнтам і урадам гэтай краіны.
Паводле зьвестак Белстату, беларускі экспарт у Малдову летась вырас на 13,3% і склаў 133,4 млн. даляраў, у сваю чаргу імпарт скараціўся на 0,8% – да 83,9 млн. даляраў.

Падчас двухдзённага візыту, які распачнецца 18 красавіка, адбудуцца сустрэчы й перамовы з прэзыдэнтам і прэм'ер-міністрам Малдовы.

Перамовы Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Ігарам Дадонам пройдуць у фармаце сам-насам, а таксама і ў пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацыі. Галоўнай тэмай размоваў стане разьвіццё беларуска-малдаўскага супрацоўніцтва, ўзаемадзеяньне ў інтэграцыйных фарматах, у тым ліку на пляцоўках Эўразійскага Эканамічнай Саюзу й Садружнасьці Незалежных Дзяржаў.

На перамовах кіраўніка беларускай дзяржавы з прэм'ер-міністрам Малдовы Паўлам Філіпам будуць разгледжаныя пытаньні пашырэньня эканамічных сувязяў у розных галінах, у тым ліку ў сельскай гаспадарцы, харчовай прамысловасьці й сьферы разьвіцьця інфраструктыры. Асобная ўвага будзе нададзеная працы ўжо створаных сумесных прадпрыемстваў, развіцьцю супрацоўніцтва ў энэргетыцы, гуманітарнай сьферы й праваахоўнай дзейнасьці.

Афіцыйны візыт Аляксандра Лукашэнкі ў Малдову адбываецца на фоне вострага палітычнага канфлікту прэзыдэнта Малдовы Ігара Дадона з парлямэнтам і урадам гэтай краіны.

Паводле зьвестак Белстату, беларускі экспарт у Малдову летась вырас на 13,3% і склаў 133,4 млн. даляраў, у сваю чаргу імпарт скараціўся на 0,8% – да 83,9 млн. даляраў.

Паводле tut.by/эж


Читать полностью: https://news.tut.by/economics/589169.html

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт