Logo Polskiego Radia
Print

Берасьцейцы пратэставалі супраць будаўніцтва акамулятарнга заводу

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 16.04.2018 14:43
Акцыі супраць акумулятарнага заводу праходзяць у Берасьці штонядзелю з канца лютага.
stopzavod.by

Берасьцейцы пратэставалі супраць будаўніцтва акамулятарнга заводу
Чарговы раз на плошчу ў Берасьці выйшлі праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу.
Чарговы раз на плошчу ў Берасьці выйшлі праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу. Людзі кармілі галубоў, ды зьбіралі подпісы пад новым зваротам да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай аб адстаўцы чыноўнікаў, «якія прапіхваюць» гэтую будоўлю.
Акцыі супраць акумулятарнага заводу праходзяць у Берасьці штонядзелю з канца лютага. Звычайна людзі ня выкрыкваюць ніякіх лёзунгаў, не трымаюць плякатаў. Яны тлумачаць, што проста выходзяць на плошчу каб пакарміць галубоў і такім чынам паказаць, што ў Берасьці ёсьць незадаволеныя будаўніцтвам заводу «АйПаўэр».
15 красавіка прадстаўнікі ініцыятыўнай групы пратэстоўцаў супраць заводу зьбіралі подпісы пад зваротам да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем адхіліць ад пасадаў чыноўнікаў, адказных за дазвол будаўніцтва шкоднай, на іх думку вытворчасьці.
Раней берасьцейцы ўжо сабралі больш за 37 тысячаў подпісаў за спыненьне будаўніцтва заводу «АйПаўэр». Людзі непакояцца, што завод нанясе шкоду іх здароўю і навакольнаму асяродзьдзю. Улады ж завяраюць, што завод будуецца паводле бясьпечных тэхналёгіяў, і нічым не пагражае. Будаўніцтва прадпрыемства працягваецца, нягледзячы на пратэсты грамадзкасьці.

Чарговы раз на плошчу ў Берасьці выйшлі праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу. Людзі кармілі галубоў, ды зьбіралі подпісы пад новым зваротам да Аляксандра Лукашэнкі з просьбай аб адстаўцы чыноўнікаў, «якія прапіхваюць» гэтую будоўлю. Акцыі супраць акумулятарнага заводу праходзяць у Берасьці штонядзелю з канца лютага.

Звычайна людзі ня выкрыкваюць ніякіх лёзунгаў, не трымаюць плякатаў. Яны тлумачаць, што проста выходзяць на плошчу каб пакарміць галубоў і такім чынам паказаць, што ў Берасьці ёсьць незадаволеныя будаўніцтвам заводу «АйПаўэр».

15 красавіка прадстаўнікі ініцыятыўнай групы пратэстоўцаў супраць заводу зьбіралі подпісы пад зваротам да Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем адхіліць ад пасадаў чыноўнікаў, адказных за дазвол будаўніцтва шкоднай, на іх думку вытворчасьці.

Раней берасьцейцы ўжо сабралі больш за 37 тысячаў подпісаў за спыненьне будаўніцтва заводу «АйПаўэр». Жыхары гораду непакояцца, што завод нанясе шкоду іх здароўю й навакольнаму асяродзьдзю. Улады ж завяраюць, што завод будуецца паводле бясьпечных тэхналёгіяў. Будаўніцтва прадпрыемства працягваецца, нягледзячы на пратэсты грамадзкасьці.

Паводле Радыё Свабода/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт