Logo Polskiego Radia
Print

У праваслаўных вернікаў сёньня Радаўніца – дзень памінаньня памерлых

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.04.2018 10:10
Упершыню пасьля Вялікадня гучыць памінальная малітва, да якой дадаюцца велікодныя сьпевы.
www.pixabay.com/CC0

У праваслаўных вернікаў сёньня Радаўніца – дзень памінаньня памерлых, які прыпадае на аўторак другога велікоднага тыдня. Па сьведчаньні Сьвяціцеля Іаана Златавуста, гэтае сьвята адзначалася яшчэ ў старажытнасьці. Яго назва паходзіць ад слова «радасьць», якую прынесла ўсім Уваскрасеньне Гасподняе.
Асаблівае месца Радаўніцы ў гадавым крузе царкоўных сьвятаў – адразу пасьля сьветлага велікоднага тыдня – як бы загадвае хрысьціянам не аддавацца смутку з-за сьмерці блізкіх, а наадварот радавацца іх нараджэньню ў новае жыцьцё – жыцьцё вечнае. Перамога над сьмерцю, здабытая праз Езуса Хрыста, выцясьняе смутак аб часовай разлукi з роднымі.
У царкве зьдзяйсьняецца сьвяточная служба: упершыню пасьля Вялікадня гучыць памінальная малітва, да якой дадаюцца велікодныя сьпевы. Для памінаньня блізкіх вернікі ў храме падаюць запіскі з іх імёнамі, прыносяць прадукты на «канун» – падсьвечнік у форме стала, які стаіць перад расьпяцьцем. Сьвечкі ставяцца на яго з малітвай аб супакаеньні памерлых. Молячыся за памерлых жывыя як бы дзеляцца з імі пасхальнай радасьцю аб уваскрэслым Хрысьце-Збаўцы. Для гэтага дня абавязковыя абрадавыя стравы – памінальная посная куцьця з мёдам, фарбаваныя велікодныя яйкі, кулічы, бліны, мядовыя велікодныя пернікі.
Памінаньне зьдзяйсьняецца і на могілках. Магілу прыбіраюць, запальваюць на ёй сьвечку ў памяць аб памерлым. У гэтае сьвята сьвяты абавязак любога праваслаўнага хрысьціяніна – маліць Госпада аб супакоі душ родных і блізкіх. Дома перад памінальнай трапезай неабходна прачытаць памінальныя малітвы з малітваслова.

Белта/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт