Logo Polskiego Radia
Print

Менскі аэрапорт апынуўся сярод лідараў па рэгулярнасьці палётаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.04.2018 14:07
Паводле кампаніі OAG, менскі аэрапорт заняў пятае месца ў сьвеце й другое месца ў Эўропе.
РУП „Нацыянальны аэрапорт Менск”.РУП „Нацыянальны аэрапорт Менск”.Автор: Vasyatka1 - собственная работа, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=48946944

Менскі аэрапорт апынуўся сярод лідараў па рэгулярнасьці палётаў
Паводле кампаніі OAG, менскі аэрапорт заняў пятае месца ў сьвеце й другое месца ў Эўропе.
Нацыянальны аэрапорт Менск у сакавіку стаў другім у Эўропе ў рэйтынгу OAG па рэгулярнасьці палётаў, паведамілі ў прэс-службе аэрапорта.
„Дасьледчая кампанія OAG абвясьціла рэйтынг за сакавік 2018 году. Паводле яго, па рэгулярнасьці палётаў за сакавік бягучага году аэрапорт Менска заняў пятае месца на міжнародным узроўні й другое месца на рэгіянальным узроўні, то бок у Эўропе пасьля аэрапорта Саарбрюкэн ў Нямеччыне”, - адзначылі ў прэс-службе.
OAG – гэта адна з найбольш вядомых статыстычных кампаній у галіне авіяпералётаў са штаб-кватэрай у Вялікабрытаніі.
РУП „Нацыянальны аэрапорт Менск” - першы міжнародны аэрапорт Беларусі, сэртыфікаваны ў адпаведнасьці зь міжнародным стандартам ISO 9001 комплексна па ўсіх напрамках дзейнасьці. Палёты са сталічнага аэрапорта выконваюцца больш як па 40 міжнародных кірунках Эўропы, Блізкага Ўсходу й іншых рэгіёнаў.
belta.by/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт