Logo Polskiego Radia
Print

Праект па выданьні кніг Алексіевіч на беларускай мове сабраў 100 тысяч дал.

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.04.2018 13:14
20 красавіка сканчваецца краўдфандынгавы праект «Галасы Ўтопіі», прысьвечаны выданьню цыклу кніг Сьвятланы Алексіевіч.
фота: ulej.by

Праект па выданьні кніг Сьвятланы Алексіевіч у перакладзе на беларускую мову сабраў больш за 100 тысяч даляраў.
20 красавіка сканчваецца краўдфандынгавы праект «Галасы Ўтопіі», прысьвечаны выданьню цыклу кніг Сьвятланы Алексіевіч на беларускай мове. У агульнай складанасьці заказаў на кнігі Нобэлеўскага ляўрэата паступіла на 219 148 рублёў – рэкордную суму для беларускага краўдфандынга.
Аўтарам праекта выступіў выдавецкі дом «Логвінаў», які ініцыяваў і ажыцьцявіў пераклад кніг Сьвятланы Алексіевіч на беларускую мову, а таксама краўдфандынгавая плятформа «Улей».
Перакладам сэрыі займаліся Валянцін Акудовіч, Уладзімер Арлоў, Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Сяргей Дубавец.
Вялікі ўклад у праект унёс «Белгазпрамбанк», замовіўшы дадатковы тыраж кніг Сьвятланы Алексіевіч для бязвыплатнай перадачы ў абласныя і раённыя бібліятэкі па ўсёй краіне: у чэрвені прадстаўнікі банка перададуць у бібліятэчныя фонды 15 000 асобнікаў.
«Я вельмі задаволены вынікам кампаніі. Яна паказала маштаб падтрымкі – беларусы і беларускі бізнэс галасуюць за сваю літаратуру», – адзначыў Ігар Логвінаў.
Па словах Сьвятланы Алексіевіч, такая вялікая цікавасьць да кампаніі аказалася для яе поўнай нечаканасьцю. «Мне заўсёды падабалася выдавецтва «Логвінаў» сваёй адвагай, але выкарыстаць краўдфандынг як мэханізм продажаў – усё ж быў рызыкоўны крок. Аднак, я думаю, што ўся каманда праекта – піянэры, якія прабілі пралом у сьвядомасьці людзей, паказалі, што так можа быць, – сказала Сьвятлана Аляксандраўна. – Ва ўсім гэтым удзельнічалі вельмі цікавыя людзі. Пачнем з перакладчыкаў, кожнага з якіх я бязьмерна паважаю, цаню як прафэсіянала высокага ўзроўню. Шмат зрабілі чытачы і журналісты, і мне было вельмі прыемна, што такі вялікі круг людзей падтрымаў кампанію. Думаю, такія крокі яшчэ будуць паўтарацца, але мы дакладна былі першымі».
«Галасы Ўтопіі» стаў першым праектам, у якім ulej.by выступілі ня толькі ў якасьці плятформы, але і ў ролі суарганізатара кампаніі і каардынатара ўсіх працэсаў.
«Гэта быў наш першы вопыт удзелу ў кампаніі ў якасьці суаўтараў. І, вядома, гэта было вялікай адказнасьцю, бо мы працавалі ў камандзе з нобэлеўскім ляўрэатам. У дадзены момант мы выбудоўваем асобны кірунак па генэраваньня і вядзеньня ўласных праектаў у рамках крэатыўных індустрый, таму ў найбліжэйшай будучыні на плятформе зьявяцца новыя аўтарскія праекты», – распавяла куратар праекта Аляксандра Зьверава.
Перадзамова на кнігі Сьвятланы Алексіевіч у межах кампаніі яшчэ дзейнічае, а каманда праекта працуе над арганізацыяй прэзэнтацыі з удзелам Нобэлеўскай ляўрэаткі ў Менску.
Удзельнікі праекта атрымаюць пяцітомнік Сьвятланы Алексіевіч у канцы траўня.

Праект па выданьні кніг Сьвятланы Алексіевіч у перакладзе на беларускую мову сабраў больш за 100 тысяч даляраў.

20 красавіка сканчваецца краўдфандынгавы праект «Галасы Ўтопіі», прысьвечаны выданьню цыклу кніг Сьвятланы Алексіевіч на беларускай мове. У агульнай складанасьці заказаў на кнігі Нобэлеўскага ляўрэата паступіла на 219 148 рублёў – рэкордную суму для беларускага краўдфандынга.

Аўтарам праекта выступіў выдавецкі дом «Логвінаў», які ініцыяваў і ажыцьцявіў пераклад кніг Сьвятланы Алексіевіч на беларускую мову, а таксама краўдфандынгавая плятформа «Улей».

Перакладам сэрыі займаліся Валянцін Акудовіч, Уладзімер Арлоў, Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Сяргей Дубавец.

Вялікі ўклад у праект унёс «Белгазпрамбанк», замовіўшы дадатковы тыраж кніг Сьвятланы Алексіевіч для бязвыплатнай перадачы ў абласныя і раённыя бібліятэкі па ўсёй краіне: у чэрвені прадстаўнікі банка перададуць у бібліятэчныя фонды 15 000 асобнікаў.

«Я вельмі задаволены вынікам кампаніі. Яна паказала маштаб падтрымкі – беларусы і беларускі бізнэс галасуюць за сваю літаратуру», – адзначыў Ігар Логвінаў.

Па словах Сьвятланы Алексіевіч, такая вялікая цікавасьць да кампаніі аказалася для яе поўнай нечаканасьцю. «Мне заўсёды падабалася выдавецтва «Логвінаў» сваёй адвагай, але выкарыстаць краўдфандынг як мэханізм продажаў – усё ж быў рызыкоўны крок. Аднак, я думаю, што ўся каманда праекта – піянэры, якія прабілі пралом у сьвядомасьці людзей, паказалі, што так можа быць, – сказала Сьвятлана Аляксандраўна. – Ва ўсім гэтым удзельнічалі вельмі цікавыя людзі. Пачнем з перакладчыкаў, кожнага з якіх я бязьмерна паважаю, цаню як прафэсіянала высокага ўзроўню. Шмат зрабілі чытачы і журналісты, і мне было вельмі прыемна, што такі вялікі круг людзей падтрымаў кампанію. Думаю, такія крокі яшчэ будуць паўтарацца, але мы дакладна былі першымі».

«Галасы Ўтопіі» стаў першым праектам, у якім ulej.by выступілі ня толькі ў якасьці плятформы, але і ў ролі суарганізатара кампаніі і каардынатара ўсіх працэсаў.

«Гэта быў наш першы вопыт удзелу ў кампаніі ў якасьці суаўтараў. І, вядома, гэта было вялікай адказнасьцю, бо мы працавалі ў камандзе з нобэлеўскім ляўрэатам. У дадзены момант мы выбудоўваем асобны кірунак па генэраваньня і вядзеньня ўласных праектаў у рамках крэатыўных індустрый, таму ў найбліжэйшай будучыні на плятформе зьявяцца новыя аўтарскія праекты», – распавяла куратар праекта Аляксандра Зьверава.

Перадзамова на кнігі Сьвятланы Алексіевіч у межах кампаніі яшчэ дзейнічае, а каманда праекта працуе над арганізацыяй прэзэнтацыі з удзелам Нобэлеўскай ляўрэаткі ў Менску.Удзельнікі праекта атрымаюць пяцітомнік Сьвятланы Алексіевіч у канцы траўня.

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт