Logo Polskiego Radia
Print

У Сочы катавалі беларуса, які прыехаў на заробкі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 18.04.2018 14:45
43-гадовы Мікалай прыехаў у курортны горад, каб сабраць грошы на лекаваньне хворай на рак маці, але трапіў да несумленных працадаўцаў.
Ілюстрацыйны здымакІлюстрацыйны здымакpixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У Сочы катавалі беларуса, які прыехаў на заробкі
43-гадовы Мікалай прыехаў у курортны горад, каб сабраць грошы на лекаваньне хворай на рак маці, але трапіў да несумленных працадаўцаў.
Гаспадары мясцовай аўтамыйні пераманілі мужчыну з будоўлі, прапануючы лепшы заробак. Аб’ект знаходзіўся на тэрыторыі аднаго з былых санаторыяў. Мужчына ў адзіночку рамантаваў памяшканьне кавярні і аўтакраму, будаваў платы, рамантаваў дарогі і выконваў іншыя даручэньні.
«У яго адабралі пашпарт, не плацілі грошы, а просьбы аб кампэнсацыі ўсё больш нэрвавалі зламысьнікаў», – пішуць валанцёры руху «Альтэрнатыва». Да іх зьвярнуліся калегі з беларускага пошукава-выратавальнага атраду, якіх дапамагчы папрасілі родныя зьніклага.
Гаспадары, якія часта выпівалі, пачалі зьбіваць яго і катаваць распаленым жалезам: качаргой і нажом. Ад болю Мікалай страчваў прытомнасьць. Валанцёры выклалі фота сьлядоў ды апёкаў, што засталіся на нагах пацярпелага.
Мужчыну выратаваў каардынатар руху па Краснадару і вывез яго ўначы, калі зламысьнікі спалі. Цяпер мужчына ў Маскве і яму абяцаюць дапамагчы напісаць заяву ў паліцыю ды даехаць да дому.

Белсат/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт