Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь саступае Расеі і Ўкраіне ў рэйтынгу прывабнасьці грамадзянства

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 20.04.2018 16:09
Беларусь займае 92-е месца, разьмясьціўшыся сярод краін «сярэдняй катэгорыі».
radyjo.net/Алена Вялічка

Беларусь саступае Расеі і Ўкраіне ў рэйтынгу прывабнасьці грамадзянства
У рэйтынгу прывабнасьці грамадзянстваў сьвету, складзеным спэцыялістамі кампаніі The Henley & Partners, Беларусь займае 92-е месца й саступае Расеі (63) і Ўкраіне (80).
Каб скласьці Індэкс грамадзянства сьвету, дасьледчыкі The Henley & Partners прааналізавалі грамадзянства 209 краін. У аснову было пакладзена 7 фактараў (маштаб эканомікі, разьвіцьцё чалавечага патэнцыялу, грамадзкі парадак і стабільнасьць, бязьвізавы доступ у іншыя краіны, магчымасьць жыць ці працаваць бязь візы). Аднак спэцыялісты падкрэсьліваюць, што пашпарт эканамічна пасьпяховых краін не заўсёды гарантуе яго ўладальнікам лепшыя ўмовы. Для прыкладу, Кітай займае толькі 59-е месца.
Упершыню за пяць гадоў першае месца рэйтынгу дасталася Францыі, якая перамясьціла Нямеччыну на другое месца. На трэцім месцы знаходзіцца Ісьляндыя, чацьвёртае займае Данія, пятае – Нідэрлянды. Таксама ў топ-10 увайшлі Нарвэгія, Швэцыя, Фінляндыя й Італія (8-е месца), Ірляндыя й Швэйцарыя (9-е), Аўстрыя.
Беларусь у гэтым рэйтынгу займае 92-е месца, разьмясьціўшыся сярод краін «сярэдняй катэгорыі». Што датычыцца суседзяў Беларусі, то самыя лепшыя паказчыкі назіраюцца ў Польшчы й Летувы, якія знаходзяцца на 20-м і 22-м месцах («найвышэйшая катэгорыя»). Латвія заняла 23-е месца, Расея – 63-е, а Украіна паднялася на 80-е.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт