Logo Polskiego Radia
Print

Вольгу Чайчыц і Андруся Козела чарговы раз пакаралі штрафам

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 21.04.2018 15:14
Судзьдзя пастанавіла аштрафаваць «белсатаўцаў» на 40 базавых велічыняў кожнага за працу без акрэдытацыі.
Photo: belsat.eu

Карэспандэнтку «Белсата» Вольгу Чайчыц і апэратара Андруся Козела чарговы раз пакаралі штрафам за працу без акрэдытацыі.

Судзьдзя Карэліцкага раённага суду Ірына Каско пастанавіла аштрафаваць «белсатаўцаў» на 40 базавых велічыняў кожнага (па 980 рублёў). Журналісты на суд не паехалі. Вольга Чайчыц патлумачыла прычыну:

«Ня бачым сэнсу хадзіць на гэтыя паседжаньні, калі рашэньне суд прымае загадзя і гэтае рашэньне палітычнае, калі нашыя паказаньні нічога ня значаць. Сэнс прысутнічаць ёсьць толькі тады, калі мы можам нагадаць аб праблеме, якой прысьвечаны сюжэт, за які нас судзяць».

Гэтым разам журналістку і апэратара асудзілі за матэрыял пра супрацоўніка калгасу ў Карэліцкім раёне. Мужчына паскардзіўся на рабскія ўмовы працы ў СПК «Чарняхоўскі-Агра» і неўзабаве быў звольнены. «Белсат» распавёў ягоную гісторыю.

Для Вольгі Чайчыц гэты суд стаў пятым за 2018 год, для Андруся Козела – трэцім. Да таго ж, за сюжэт пра датэрміновае галасаваньне ў Бараўлянах падчас мясцовых выбараў іх паабяцалі асудзіць прымусова, з прыводам. Калі – пакуль невядома.

Белсат/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт