Logo Polskiego Radia
Print

М. Статкевіч: 24 красавіка Лукашэнка абвесьціць рэфэрэндум

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 23.04.2018 10:36
Лукашэнка запрапануе павялічыць прэзыдэнцкі тэрмін да сямі гадоў, пачаўшы яго адлік з «рэфэрэндуму».
Мікалай Статкевіч (архіўнае фота)Мікалай Статкевіч (архіўнае фота)фота: профіль Мікалая Статкевіча ў "Фэйсбуку"

М. Статкевіч: 24 красавіка Лукашэнка абвесьціць рэфэрэндум
Лідар «Беларускага нацыянальнага кангрэса» Мікалай Статкевіч заявіў у Facebook, што, паводле інфармацыі «з розных крыніц», 24 красавіка Лукашэнка ў сваім «пасланьні народу і парлямэнту» агучыць пытаньні заплянаванага рэфэрэндуму.
«24 красавіка Аляксандар Лукашэнка выступае перад абедзьвюма палатамі «Нацыянальнага сходу». Як нам стала вядома з розных крыніц, у тым ліку з крыніцы ўнутры ўлады, ён мае намер агучыць пытаньні на ўжо анансаваны ім «рэфэрэндум» па зьмене Канстытуцыі. Асноўнае пытаньне – зьмяненьне артыкула 81 Канстытуцыі РБ, у якой запісана: «Прэзыдэнт абіраецца на пяць гадоў непасрэдна народам Рэспублікі Беларусь». Лукашэнка прапаноўвае павялічыць прэзыдэнцкі тэрмін да сямі гадоў, пачаўшы яго адлік з дня правядзеньня «рэфэрэндуму».
Каб адцягнуць увагу грамадзтва ад спробы забясьпечыць сабе яшчэ 10 гадоў бескантрольнай улады нават без звычайнага «выбарчага» спэктакля, Лукашэнка зьбіраецца вынесьці на «рэфэрэндум» іншыя пытаньні – у тым ліку пытаньне адмены сьмяротнага пакараньня. Але гэта ўсяго толькі дымавая заслона над пытаньнем пра ўладу, якую Лукашэнка незаконна ўтрымлівае з 1999 года», – піша Статкевіч.
Нагадаем, абмеркаваньне магчымага рэфэрэндуму ў Беларусі ўжо даўно вядзецца ва ўладных структурах. Аднак пра тое, якія менавіта пытаньні будуць вынесены на рэфэрэндум, улады нічога не гавораць. У прыватнасьці, на пытаньне аб тым, што менавіта будзе на рэфэрэндуме, Лукашэнка неяк адказаў, што частка функцый павінна перайсьці ад прэзыдэнта іншым галінам улады.

Беларускі партызан/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт