Менск пашырае сьпіс турыстычных аб’ектаў
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
23.04.2018 16:54
У Беларусі хочуць зрабіць турыстычнымі аб’ектамі 300 гісторыка-культурных каштоўнасьцей.
Foto: Andrei Kuzmin/wikipedia.org/CC BY-SA 3.0
Пра гэта распавёў міністар культуры Юрый Бондар.
Міністар зазначыў, што ў Беларусі штогод абнаўляюцца і ўключаюцца ў турыстычны абарот тузін аб'ектаў гісторычнай спадчыны.
Разам з тым на дадзены момант у Беларусі застаецца каля 300 гісторыка-культурных каштоўнасьцей, якія патрабуюць уключэньня ў абарот, – паінфармаваў міністар.
Адзін зь іх - палац і парк Рдултоўскіх у мястэчку Сноў Нясьвіскага раёна, які ўлады хочуць рэканструяваць.
Пры рэалізацыі дадзенай мэты ўлады гатовыя да супрацоўніцтва з рознымі арганізацыямі, як прыватныя інвэстары ды мясцовыя бюджэты.
Паводле Белта/бл