Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка заявіў пра адсутнасьць плянаў рэфэрэндуму па зьмене Канстытуцыі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.04.2018 12:34
Пра гэта ён паведаміў падчас штогадовага звароту з пасланьнем да народа і парлямэнта.
Okras/Wikipedia/CC BY-SA 4.0

Аляксандр Лукашэнка заявіў пра адсутнасьць плянаў правядзеньня рэфэрэндуму па зьмене Канстытуцыі. Пра гэта ён паведаміў падчас штогадовага звароту з пасланьнем да народа і парлямэнта.
«Асабіста я ні аб якім рэфэрэндуме пакуль нават ня думаў. Я пра гэта толькі чытаю ў СМІ і чую ад старшыні ЦВК, якая адказвае на пытаньні СМІ», – сказаў ён і заклікаў спыніць «валтузьню» пра рэфэрэндум і «заўтрашнія зьмены ў Канстытуцыю».
Кіраўнік дзяржавы пацьвердзіў, што даў даручэньні судзьдзям Канстытуцыйнага суда, навукоўцам і парлямэнтарыям унесьці прапановы на пэрспэктыву, з улікам таго, што «жыцьцё зьмяняецца, законы павінны зьмяняцца«. Таму ў Канстытуцыю могуць быць унесены касмэтычныя зьмены.
Пры гэтым ён дапусьціў, што частка функцый можа перайсьці ад прэзыдэнта іншым галінам улады. «Але калі нехта разьлічвае, што мы прымем [новую] Канстытуцыю і тым самым створым падмурак для »Майдану« і »майданутых«, то гэтага ў краіне ня будзе, пакуль я прэзыдэнт. Гэта трэба дакладна разумець», – сказаў Лукашэнка.
Аляксандар Лукашэнка падкрэсьліў, што «з народам гуляць нельга, бо будзе, як учора ў Армэніі».
Чытаць цалкам: https://news.tut.by/economics/590150.html

«Асабіста я ні аб якім рэфэрэндуме пакуль нават ня думаў. Я пра гэта толькі чытаю ў СМІ і чую ад старшыні ЦВК, якая адказвае на пытаньні СМІ», – сказаў ён і заклікаў спыніць «валтузьню» пра рэфэрэндум і «заўтрашнія зьмены ў Канстытуцыю».

Кіраўнік дзяржавы пацьвердзіў, што даў даручэньні судзьдзям Канстытуцыйнага суда, навукоўцам і парлямэнтарыям унесьці прапановы на пэрспэктыву, з улікам таго, што «жыцьцё зьмяняецца, законы павінны зьмяняцца». Таму ў Канстытуцыю могуць быць унесены касмэтычныя зьмены.

Пры гэтым ён дапусьціў, што частка функцый можа перайсьці ад прэзыдэнта іншым галінам улады. «Але калі нехта разьлічвае, што мы прымем [новую] Канстытуцыю і тым самым створым падмурак «для Майдану» і «майданутых», то гэтага ў краіне ня будзе, пакуль я прэзыдэнт. Гэта трэба дакладна разумець», – сказаў Лукашэнка.

Аляксандар Лукашэнка падкрэсьліў, што «з народам гуляць нельга, бо будзе, як учора ў Армэніі».

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт