Logo Polskiego Radia
Print

У каледжы Магілёва эвакуіравалі 350 чалавек

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 24.04.2018 16:49
Хтосьці з навучэнцаў распыліў газавы балончык.
фота: МНС

У каледжы Магілёва эвакуіравалі 350 чалавек: хтосьці распыліў газавы балончык
Напярэдадні днём у Магілёўскім дзяржаўным політэхнічным каледжы прайшла эвакуацыя 350 вучняў. Прычынай стала распыленьне ў будынку газавага балончыка, адзначылі ў абласным упраўленьні МНС.
Інцыдэнт у Магілёўскім дзяржаўным політэхнічным каледжы адбыўся днём 23 красавіка. Прыкладна ў гадзіну дня ў службу 101 паступіла паведамленьне аб рэзкім паху ў пяціпавярховым будынку навучальнага корпуса на вуліцы Першамайскай. 350 навучэнцаў эвакуіравалі яшчэ да прыбыцьця ратавальнікаў.
Супрацоўнікі МНС правялі замеры паветра на ўсіх паверхах і ня выявілі шкодных рэчываў. Яны папярэдне ўстанавілі, што ў каледжы хтосьці распыліў газавы балончык. Заняткі былі сарваныя і аднавіліся толькі сёньня.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт