Logo Polskiego Radia
Print

Вярхоўны суд разгледзіць скаргу прысуджанага да сьмяротнага пакараньня

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.04.2018 14:21
Разгляд апэляцыйнай скаргі асуджанага Аляксандра Жыльнікава прызначаны на 29 траўня.
pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

Вярхоўны суд разгледзіць скаргу асуджанага да сьмяротнага пакараньня
Разгляд апэляцыйнай скаргі асуджанага Аляксандра Жыльнікава прызначаны на 29 траўня.
У Вярхоўным судзе Беларусі на 29 траўня прызначаны разгляд апэляцыйнай скаргі асуджанага да сьмяротнага пакараньня Аляксандра Жыльнікава. Як паведамляе каардынатар кампаніі „Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі” Андрэй Палуда,
судовае паседжаньне пачнецца на 9-30.
Аляксандр Жыльнікаў і ягоны знаёмы Вячаслаў Сухарко былі абвінавачаныя ў забойстве трох чалавек, разбоі, крадзяжы дакумэнтаў. Разам зь імі па справе праходзіла таксама Аліна Шульганава, якая абвінавачвалася ў арганізацыі прычыненьня цяжкага цялеснага пашкоджаньня, якое пацягнула па неасьцярожнасьці сьмерць чалавека й падрыхтоўцы да выкраданьня чалавека.
Менскі гарадзкі суд абвясьціў прысуд па дадзенай справе 6 сакавіка 2017 году: пажыцьцёвае зьняволеньне для мужчын і 12 гадоў пазбаўленьня волі для жанчыны. 14 ліпеня Вярхоўны суд адправіў справу на паўторны разгляд у суд першай інстанцыі з новым складам судовай калегіі па крымінальных справах.
20 студзеня на паўторным працэсе Менгарсуд абвясьціў прысуды абвінавачаным у забойстве ў сьнежні 2015 году маладой пары з Менска й мужчыны з Калодзішчаў: для Вячаслава Сухарко й Аляксандра Жыльнікава - сьмяротнае пакараньне, для Аліны Шульганавай - 12 гадоў пазбаўленьня волі.
„Наколькі я валодаю інфармацыяй, Вячаслаў Сухарко ня будзе абскарджваць вырак і не зьбіраецца зьвяртацца ў апэляцыйную інстанцыю, хаця яго адвакат усё адно павінен будзе гэта зрабіць”, - зазначае каардынатар кампаніі „Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі” Андрэй Палуда.
Трагедыя ў Менску адбылася ў сьнежні 2015 г. - у сваёй кватэры былі забітыя малады хлопец і яго дзяўчына. Былая сяброўка маладога чалавека, выхавальніца дзіцячага сада Аліна Шульганава, не змагла зьмірыцца з тым, што яе кавалер сышоў да іншай, і вырашыла саперніцу правучыць. Выканаўцы перастараліся - замест таго, каб прыстрашыць саперніцу, забілі й новую выбраньніцу хлопца, і яго самога.
Адразу пасьля затрыманьня стала вядома, што зламысьнікі - Аляксандр Жыльнікаў і Вячаслаў Сухарко - датычныя яшчэ й да забойства жыхара Калодзішчаў, які здаваў пакой у сваёй хаце аднаму зь іх.
аз

У Вярхоўным судзе Беларусі на 29 траўня прызначаны разгляд апэляцыйнай скаргі асуджанага да сьмяротнага пакараньня Аляксандра Жыльнікава. Як паведамляе каардынатар кампаніі „Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі” Андрэй Палуда, судовае паседжаньне пачнецца на 9-30.

Аляксандр Жыльнікаў і ягоны знаёмы Вячаслаў Сухарко былі абвінавачаныя ў забойстве трох чалавек, разбоі, крадзяжы дакумэнтаў. Разам зь імі па справе праходзіла таксама Аліна Шульганава, якая абвінавачвалася ў арганізацыі прычыненьня цяжкага цялеснага пашкоджаньня, якое пацягнула па неасьцярожнасьці сьмерць чалавека й падрыхтоўцы да выкраданьня чалавека.

Менскі гарадзкі суд абвясьціў прысуд па дадзенай справе 6 сакавіка 2017 году: пажыцьцёвае зьняволеньне для мужчын і 12 гадоў пазбаўленьня волі для жанчыны. 14 ліпеня Вярхоўны суд адправіў справу на паўторны разгляд у суд першай інстанцыі з новым складам судовай калегіі па крымінальных справах.

20 студзеня на паўторным працэсе Менгарсуд абвясьціў прысуды абвінавачаным у забойстве ў сьнежні 2015 году маладой пары з Менска й мужчыны з Калодзішчаў: для Вячаслава Сухарко й Аляксандра Жыльнікава - сьмяротнае пакараньне, для Аліны Шульганавай - 12 гадоў пазбаўленьня волі.

„Наколькі я валодаю інфармацыяй, Вячаслаў Сухарко ня будзе абскарджваць вырак і не зьбіраецца зьвяртацца ў апэляцыйную інстанцыю, хаця яго адвакат усё адно павінен будзе гэта зрабіць”, - зазначае каардынатар кампаніі „Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня ў Беларусі” Андрэй Палуда.

Трагедыя ў Менску адбылася ў сьнежні 2015 г. - у сваёй кватэры былі забітыя малады хлопец і яго дзяўчына. Былая сяброўка маладога чалавека, выхавальніца дзіцячага сада Аліна Шульганава, не змагла зьмірыцца з тым, што яе кавалер сышоў да іншай, і вырашыла саперніцу правучыць. Выканаўцы перастараліся - замест таго, каб прыстрашыць саперніцу, забілі й новую выбраньніцу хлопца, і яго самога.

Адразу пасьля затрыманьня стала вядома, што зламысьнікі - Аляксандр Жыльнікаў і Вячаслаў Сухарко - датычныя яшчэ й да забойства жыхара Калодзішчаў, які здаваў пакой у сваёй хаце аднаму зь іх.

spring96.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт