Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка пра беларускую мову: Давайце рабіць усё спакойна

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 25.04.2018 15:15
„Актывізаваць выкарыстаньне беларускай мовай трэба так, каб частка грамадзтва не ўспрыняла гэта нэгатыўна”.
Аляксандр ЛукашэнкаАляксандр Лукашэнкафота: Аляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Лукашэнка пра беларускую мову: Давайце рабіць усё спакойна
„Актывізаваць выкарыстаньне беларускай мовай трэба так, каб частка грамадзтва не ўспрыняла гэта нэгатыўна”.
Аляксандар Лукашэнка выступае за паступовасьць у пашырэньні выкарыстаньня беларускай мовы. „Ня трэба сьпяшацца, а неабходна рабіць усё спакойна, крок за крокам”, - заявіў ён 24 красавіка, адказваючы на пытаньні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі пасьля выступленьня са штогадовым пасланьнем народу й парлямэнту.
Паводле яго, неабходна падумаць, як актывізаваць працэс, зьвязаны з беларускай мовай, пры гэтым „ні ў якім разе не зрабіць так, каб пэўная частка грамадзтва ўспрыняла гэта нэгатыўна”.
У кантэксьце рускай мовы як адной з дзяржаўных Лукашэнка закрануў узаемаадносіны з расейскім народам: „Мы ня можам адарваць беларуса й рускага, мы адзіныя. Мы заўсёды былі разам, навошта нам сварыцца й лаяцца?"
Лукашэнка зьвярнуў увагу на тым, што, нягледзячы на існыя рознагалосьсі й крытыку, расейцы й беларусы дапамагаюць адзін аднаму. „Расейцы й кітайцы дапамагаюць нам. Як толькі з эўрапейцамі пачынаем размаўляць, яны пачынаюць: то сьмяротнае пакараньне, то нешта іншае”, - сказаў кіраўнік Беларусі.
belapan.by/аз

Аляксандар Лукашэнка выступае за паступовасьць у пашырэньні выкарыстаньня беларускай мовы. „Ня трэба сьпяшацца, а неабходна рабіць усё спакойна, крок за крокам”, - заявіў ён 24 красавіка, адказваючы на пытаньні дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі пасьля выступленьня са штогадовым пасланьнем дa народу й парлямэнту.

Паводле яго, неабходна падумаць, як актывізаваць працэс, зьвязаны зь беларускай мовай, пры гэтым „ні ў якім разе не зрабіць так, каб пэўная частка грамадзтва ўспрыняла гэта нэгатыўна”.

У кантэксьце рускай мовы як адной з дзяржаўных Лукашэнка закрануў узаемаадносіны з расейскім народам: „Мы ня можам адарваць беларуса й рускага, мы адзіныя. Мы заўсёды былі разам, навошта нам сварыцца й лаяцца?"

Лукашэнка зьвярнуў увагу на тым, што, нягледзячы на існуючыя рознагалосьсі й крытыку, расейцы й беларусы дапамагаюць адзін аднаму. „Расейцы й кітайцы дапамагаюць нам. Як толькі з эўрапейцамі пачынаем размаўляць, яны пачынаюць: то сьмяротнае пакараньне, то нешта іншае”, - сказаў кіраўнік Беларусі.

belapan.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт