Каардынацыйная група ЭЗ-Беларусь правядзе паседжаньне ў Беларусі
Прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі: дэлегацыя Эўрапейскага Зьвязу наведае Менск 25-27 красавіка.
Дэлегацыя Эўрапейскага Зьвязу наведае Менск 25-27 красавіка для ўдзелу ў пятым паседжаньні Каардынацыйнай групы ЭЗ-Беларусь. Аб гэтым паведамілі ў прадстаўніцтве ЭЗ у Беларусі.
Дэлегацыю ЭЗ будзе ўзначальваць Томас Майр-Хартынг, кіруючы дырэктар па пытаньнях Эўропы й Цэнтральнай Азіі ў Эўрапейскай службе зьнешніх дзеяньняў. У дэлегацыю ўвойдуць прадстаўнікі Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў і генэральных дырэктаратаў Эўрапейскай камісіі, адказных за пытаньні эўрапейскай палітыкі суседзтва, энэргетыкі, фінансаў і мытні.
Беларуская дэлегацыя будзе працаваць пад кіраўніцтвам намесьніка міністра замежных спраў Алега Краўчанкі, у яе ўключаны прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў і іншых галіновых міністэрстваў і дзяржаўных ведамстваў. У сустрэчах таксама прымуць удзел прадстаўнікі беларускіх няўрадавых арганізацый і экспэртнай супольнасьці.
У цэнтры ўвагі на паседжаньні будуць двухбаковыя прыярытэты партнэрства, супрацоўніцтва ў рамках Усходняга партнэрства, галіновыя пытаньні, у тым ліку ў сфэрах эканомікі й фінансаў, гандлю, транспарту, мытні, мабільнасьці й тэхнічнай дапамогі.
Першае паседжаньне каардынацыйнай групы ЭЗ-Беларусь адбылося ў Брусэлі 6-7 красавіка 2016 году. Група зьбіраецца два разы на год, каб разгледзець спэктар адносін ЭЗ-Беларусь і ўзгадніць далейшыя крокі.
belta.by/аз