Logo Polskiego Radia
Print

Маці асуджаных у Беларусі за «траўку» пачалі бестэрміновую галадоўку

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 27.04.2018 13:43
«Чыноўнікі павінны даказаць, што нашы дзеці вінаватыя на 10-15 гадоў».
pixabay.com/Public Domain CC0

Маці асуджаных у Беларусі за «траўку» пачалі бестэрміновую галадоўку. Пра гэта «Эўрарадыё» распавяла лідарка «Матчынага руху 328» Ларыса Жыхар. Патрабаваньне руху – сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам, прысьвечаная дэкрыміналізацыя правінаў, зьвязаных зь «лёгкімі» наркотыкамі.

«Мы пачалі бестэрміновую галадоўку. Ужо пачынаюць пад'яжджаць маці, як галадоўніцы, так і з групы падтрымкі. Едуць з усіх куткоў Беларусі – з Гомеля, Магілёва. Жлобіна, Мазыра – адусюль. Тут пакуль што чатыры чалавекі з тых, хто будзе галадаць», – распавядае Ларыса Жыхар. Яна – адна з маці, якія бяруць удзел у галадоўцы.

Галадоўка праходзіць на прыватнай тэрыторыі, у вёсцы пад Менскам. Тут стаяць палаткі галадоўніц, побач – поле.

«Галадаем у знак пратэсту дэпутатам, якія ад сэсіі да сэсіі нам увесь час абяцаюць, што будуць перагляды, будуць зьмены ў заканадаўстве, – працягвае Ларыса Жыхар. – Але за два з паловай гады існаваньня нашага руху (ён прысьвечаны нашым дзецям, асуджаным па артыкуле 328 КК РБ) не падрыхтавана нават праекта закона. Мы маем кіляграмы адпісак пра тое, што новы закон будзе прыняты».

Маці асуджаных за «лёгкія» наркотыкі настойваюць, што прысуды, якія выносяцца маладым людзям, несправядлівыя, і дамагаюцца іх перагляду: «Чыноўнікі павінны даказаць, што нашы дзеці вінаватыя на 10-15 гадоў. Але яны ўсё адмоўчваюцца, таму што разумеюць, што на такі тэрмін нашы дзеці не вінаватыя», – сьцьвярджае Ларыса Жыхар.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт