Logo Polskiego Radia
Print

Расея забараняе пастаўкі прадукцыі з пяці прадпрыемстваў Беларусі

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 30.04.2018 10:16
Нібыта беларускі бок, між іншым, пастаўляе прадукцыю з заводаў, увоз з якіх у Расею часова абмежаваны.
pixabay.com/Public Domain CC0

Рассельгаснагляд з 30 красавіка забараняе пастаўкі прадукцыі з пяці прадпрыемстваў Беларусі
Як паведамляе служба, па выніках інспэкцый, праведзеных з 10 па 14 красавіка ў Беларусі, часовыя абмежаваньні ўведзены на пастаўкі з прадпрыемства «Вахавяк плюс» (займаецца забоем, перапрацоўкай і разборкай мяса буйной рагатай жывёлы, вытворчасьцю сырых паўфабрыкатаў), мясакамбіната «Кашалёва» (вытворчасьць ялавічыны), мясакамбіната «Мір» (вытворчасьць гатовай мясной прадукцыі, паўфабрыкатаў), ТАА «Велград» (вытворчасьць паўфабрыкатаў з мяса птушкі і ялавічыны), а таксама з Камянецкага сыраробнага завода.
Як тлумачыць Рассельгаснагляд, у ходзе інспэкцыі было ўстаноўлена, што ў Беларусі «пры адкрытым папушчальніцтве і садзейнічаньні з боку вэтэрынарнай службы дзейнічае сыстэма, у рамках якой прадпрыемствы, якія пастаўляюць прадукцыю ў Расею, выкарыстоўваюць сыравіну прадпрыемстваў, увоз з якіх у Расею часова абмежаваны, або сыравіну, не прызначаную для свабоднай рэалізацыі». Устаноўлены таксама факты паступленьня на беларускія прадпрыемствы ялавічыны з Украіны, якая затым адпраўляецца на адрас расейскіх прадпрыемстваў. Такім чынам, адбываецца легалізацыя «санкцыйнай» прадукцыі, тлумачыць Рассельгаснагляд.
Служба таксама паведаміла, што праінфармавала беларускі бок аб неабходнасьці ліквідацыі выяўленых парушэньняў і падрыхтоўцы камэнтароў да папярэдняй справаздачы. Камэнтары павінны ўтрымліваць вычарпальную інфармацыю аб прынятых мерах па сутнасьці кожнага парушэньня. Акрамя таго, іх неабходна падмацаваць дакумэнтамі. У адваротным выпадку пытаньне аб адмене часовых абмежаваньняў разглядацца ня будзе, падкрэсьлівае Рассельгаснагляд.
Рассельгаснагляд таксама папрасіў беларускіх калег правесьці праверку ўсіх прадпрыемстваў па вытворчасьці малочнай і мясной прадукцыі, якія ўнесены ў рэестар пастаўшчыкоў Мытнага зьвязу, і пакінуць у ім толькі тыя прадпрыемствы, якія адпавядаюць патрабаваньням.
Чытаць цалкам: https://www.interfax.by/news/belarus/1241274

Рассельгаснагляд з 30 красавіка забараняе пастаўкі прадукцыі з пяці прадпрыемстваў Беларусі.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт