Logo Polskiego Radia
Print

2 тысячы маладых каталікоў сабраліся на зьлёт у Горадні

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 30.04.2018 13:22
Прадстаўнік Папы Рымскага ў Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр адзначыў, што беларускі Касьцёл малады і дынамічны.
Езуіцкі сабор у ГорадніЕзуіцкі сабор у Горадніwikimedia commons/Jurasikt/CC BY 3.0

Каля дзьвюх тысяч удзельнікаў з дзясяткаў парафій Беларусі зьехаліся ў Горадню на ІІІ ўсебеларускія дні каталіцкай моладзі Беларусі. Дэвіз сустрэчы – «Пакліканыя з Марыяй да жыцьця ў ласцы Божай!».

2 тысячы маладых каталікоў сабраліся на зьлёт у Горадні
Каля дзьвюх тысяч удзельнікаў з дзясяткаў парафій Беларусі зьехаліся ў Гродна на ІІІ ўсебеларускія дні каталіцкай моладзі Беларусі. Дэвіз сустрэчы гучыць – «Пакліканыя з Марыяй да жыцьця ў ласцы Божай!».
Першую імшу 29 красавіка ўзначаліў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. Яе канцэлебравалі беларускія біскупы на чале з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам і Апостальскім візытатарам для грэка-католікаў Беларусі архімандрытам Янам Гаекам.
Арцыбіскуп Габар Пінтэр адзначыў, што як прадстаўнік Сьвятога Айца ў Беларусі ён у чарговы раз пераканаўся, што Касьцёл тут малады і дынамічны. «Папа і Касьцёл верыць у вас. Дарагія маладыя сябры, Касьцёл у Беларусі верыць у вас!» – падкрэсьліў герарх.
Вітаючы гасьцей, ардынары Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч пажадаў усім удзельнікам, каб «дні, праведзеныя ў гістарычным горадзе Стэфана Баторыя, пазначаныя прысутнасьцю св. Казіміра, былі перажытыя як найлепш – на хвалу Божую і для духоўнай карысьці».
ПаводлеКаля дзьвюх тысяч удзельнікаў з дзясяткаў парафій Беларусі зьехаліся ў Гродна на ІІІ ўсебеларускія дні каталіцкай моладзі Беларусі. Дэвіз сустрэчы гучыць – «Пакліканыя з Марыяй да жыцьця ў ласцы Божай!».

Першую імшу 29 красавіка ўзначаліў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр. Яе канцэлебравалі беларускія біскупы на чале з Мітрапалітам Тадэвушам Кандрусевічам і Апостальскім візытатарам для грэка-католікаў Беларусі архімандрытам Янам Гаекам.

Арцыбіскуп Габар Пінтэр адзначыў, што як прадстаўнік Сьвятога Айца ў Беларусі ён у чарговы раз пераканаўся, што Касьцёл тут малады і дынамічны. «Папа і Касьцёл верыць у вас. Дарагія маладыя сябры, Касьцёл у Беларусі верыць у вас!» – падкрэсьліў герарх.

Вітаючы гасьцей, ардынары Гродзенскай дыяцэзіі біскуп Аляксандр Кашкевіч пажадаў усім удзельнікам, каб «дні, праведзеныя ў гістарычным горадзе Стэфана Баторыя, пазначаныя прысутнасьцю св. Казіміра, былі перажытыя як найлепш – на хвалу Божую і для духоўнай карысьці».

Паводле catholic.by/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт