У траўні ў Менску пройдзе першы фэстываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова»
Імпрэзы адбудуцца 27-31 траўня ў прасторы Ok16 (вул. Кастрычніцкая, 16).
Фэстываль інтэлектуальнай кнігі «Прадмова» – гэта крытычны агляд зробленага на беларускім кніжным рынку за апошнія гады і спроба адшукаць адказы на пытаньні: куды мы мусім рушыць далей? Ці мае будучыню беларуская інтэлектуальная кніга? У якіх традыцыях і ўмовах мы знаходзім сябе зараз?
Фэстываль – гэта пляцоўка для інтэнсіўнай камунікацыі паміж усімі ўдзельнікамі кнігавыдавецкага працэсу: выдаўцамі і аўтарамі, рэдактарамі і крытыкамі, ілюстратарамі і дызайнэрамі, перакладчыкамі і безумоўна чытачамі, зацікаўленымі ў сучаснай і якаснай беларускай інтэлектуальнай кнізе.
Адметнай часткай фэстывалю стане выстава-продаж даробку беларускіх выдавецтваў за апошнія гады ў галіне інтэлектуальнай літаратуры і літаратуры non-fiction (інтэлектуальная проза, эсэістыка, філязофская і грамадзкая веда, навукова-папулярная літаратура, пераклады – беларускіх аўтараў ці выдадзеныя на беларускай мове пераклады замежных аўтараў).
На выставе можна будзе ўбачыць прадукцыю выдавецтваў: ARCHE, «Галіяфы», «Зміцер Колас», «Кнігазбор», «Лимариус», «Логвінаў», «Тэхналогія», «Экономпресс», «Янушкевіч» і інш.
Падчас фестывалю адбудуцца дыскусіі і круглыя сталы, майстар-клясы і прэзэнтацыі новых кніг беларускіх выдавецтваў, мастацкія чытаньні і выступы-пэрформансы актораў, сустрэчы з цікавымі асобамі, пераможцамі і сябрамі журы літаратурных прэмій, і шмат якія іншыя літаратурныя і калялітаратурныя імпрэзы, прысьвечаныя беларускай інтэлектуальнай кнізе. Асобна варта адзначыць таксама Дзіцячы фармат: шэраг забаўляльных мерапрыемстваў і прэзэнтацый для дзяцей і дыскусіі-абмеркаваньні для іх бацькоў, датычныя будучыні беларускай дзіцячай кнігі.
Уваход для гасьцей – вольны! Арганізатар фэстывалю: Установа культуры «Кніжны офіс»

Уваход для гасьцей – вольны! Арганізатар фэстывалю: Установа культуры «Кніжны офіс».
Саюз беларускіх пісьменьнікаў/ав