Logo Polskiego Radia
Print

Працягваецца бестэрміновая галадоўка актывістак «Матчынага руху 328»

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 01.05.2018 08:40
На чацьвёрты дзень галаданьня іх самаадчуваньне пагоршылася. У некаторых, «скача ціск, адзначаецца тахікардыя, кружыцца галава».
photo: www.pixabay.com

У Пухавічах (Менская вобласьць) і Калінкавічах (Гомельская вобласьць) працягваецца бестэрміновая галадоўка актывістаў «Матчынага руху 328», якія патрабуюць зьмякчэньня пакараньня па арт. 328 КК для сваіх дзяцей. Пад Менскам у галадоўцы ўдзельнічаюць восем актывістаў. У Калінкавічах колькасьць удзельнікаў галадоўкі вырасла таксама да васьмі чалавек – сёньня да іх далучылася жыхарка Жыткавічаў. Як паведаміла лідарка руху Ларыса Жыгар, удзельнікі галадоўкі ўжываюць толькі пітную ваду. На чацьвёрты дзень галаданьня іх самаадчуваньне пагоршылася. У некаторых, паведаміла Жыгар, «скача ціск, адзначаецца тахікардыя, кружыцца галава». «Аднак мы маем намер стаяць да апошняга», – заявіла лідарка руху. Яна паведаміла, што ў Менскай вобласьці чыноўнікі пакуль ніяк не рэагуюць удзельнікаў галадоўкі, прытым што ў Калінкавічах, дзе галадае другая група, жанчын наведаў кіраўнік мясцовага райвыканкама. «Ён прапанаваў сустрэчу з кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта Натальляй Качанавай», – расказала Жыгар. Аднак, паводле яе слоў, удзельнікі галадоўкі настойваюць на сустрэчы з тымі высокапастаўленымі чыноўнікамі, ад якіх наўпрост залежыць вырашэньне праблемы: кіраўніком МУС Ігарам Шуневічам, старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам, генпракурорам Аляксандрам Канюком, старшынёй Следчага камітэта Іванам Наскевічам, памочнікам прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы Віктарам Лукашэнкам, а таксама кіраўнікамі Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. У выніку ўлады Калінкавічаў прапанавалі ўдзельнікам галадоўкі прыйсьці 2 траўня к 16 гадзінам у Адміністрацыю прэзыдэнта, паабяцаўшы, што на гэту сустрэчу будуць запрошаны чыноўнікі з прапанаванага актывістамі сьпіса. Паводле інфармацыі Жыхар, калі ніхто з гэтага сьпіса не прыйдзе на сустрэчу ў Адміністрацыю прэзыдэнта, 2 мая актывісты «Матчынага руху 328» у Віцебскай і Гарадзенскай абласьцях таксама далучацца да галадоўкі. Актывісты грамадзкай ініцыятывы «Матчын рух 328», якая аб’ядноўвае сваякоў асуджаных па артыкуле 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналягаў), абвясьцілі бестэрміновую галадоўку 27 красавіка. Мэта акцыі – прыцягнуць увагу ўладаў да неабходнасьці зьмякчэньня пакараньня па гэтым артыкуле. Бацькі асуджаных таксама патрабуюць стварыць камісію па пераглядзе адпаведных крымінальных спраў пачынаючы з 2013 года і ўнесьці зьмены ў заканадаўства, у тым ліку для больш шырокага прымяненьня амністыі і ўмоўна-датэрміновага вызваленьня да асуджаных па арт. 328 КК.
Радыё рацыя эж

У Пухавічах (Менская вобласьць) і Калeнкавічах (Гомельская вобласьць) працягваецца бестэрміновая галадоўка актывістаў «Матчынага руху 328», якія патрабуюць зьмякчэньня пакараньня па арт. 328 КК для сваіх дзяцей.

Пад Менскам у галадоўцы ўдзельнічаюць восем актывістаў. У Каленкавічах колькасьць удзельнікаў галадоўкі вырасла таксама да васьмі чалавек – учора да іх далучылася жыхарка Жыткавічаў.

Як паведаміла лідарка руху Ларыса Жыгар, удзельнікі галадоўкі ўжываюць толькі пітную ваду. На чацьвёрты дзень галаданьня іх самаадчуваньне пагоршылася. У некаторых, паведаміла Жыгар, «скача ціск, адзначаецца тахікардыя, кружыцца галава». «Аднак мы маем намер стаяць да апошняга», – заявіла лідарка руху. Яна паведаміла, што ў Менскай вобласьці чыноўнікі пакуль ніяк не рэагуюць удзельнікаў галадоўкі, прытым што ў Каленкавічах, дзе галадае другая група, жанчын наведаў кіраўнік мясцовага райвыканкама. «Ён прапанаваў сустрэчу з кіраўніком Адміністрацыі прэзыдэнта Натальляй Качанавай», – расказала Жыгар.

Аднак, паводле яе слоў, удзельнікі галадоўкі настойваюць на сустрэчы з тымі высокапастаўленымі чыноўнікамі, ад якіх наўпрост залежыць вырашэньне праблемы: кіраўніком МУС Ігарам Шуневічам, старшынёй Вярхоўнага суда Валянцінам Сукалам, генпракурорам Аляксандрам Канюком, старшынёй Следчага камітэта Іванам Наскевічам, памочнікам прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы Віктарам Лукашэнкам, а таксама кіраўнікамі Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі.

У выніку ўлады Калeнкавічаў прапанавалі ўдзельнікам галадоўкі прыйсьці 2 траўня к 16 гадзінам у Адміністрацыю прэзыдэнта, паабяцаўшы, што на гэту сустрэчу будуць запрошаны чыноўнікі з прапанаванага актывістамі сьпіса.

Паводле інфармацыі Жыхар, калі ніхто з гэтага сьпіса не прыйдзе на сустрэчу ў Адміністрацыю прэзыдэнта, 2 траўня актывісты «Матчынага руху 328» у Віцебскай і Гарадзенскай абласьцях таксама далучацца да галадоўкі.

Актывісты грамадзкай ініцыятывы «Матчын рух 328», якая аб’ядноўвае сваякоў асуджаных па артыкуле 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналягаў), абвясьцілі бестэрміновую галадоўку 27 красавіка. Мэта акцыі – прыцягнуць увагу ўладаў да неабходнасьці зьмякчэньня пакараньня па гэтым артыкуле.

Бацькі асуджаных таксама патрабуюць стварыць камісію па пераглядзе адпаведных крымінальных спраў пачынаючы з 2013 года і ўнесьці зьмены ў заканадаўства, у тым ліку для больш шырокага прымяненьня амністыі і ўмоўна-датэрміновага вызваленьня да асуджаных па арт. 328 КК.

Радыё рацыя/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт