Logo Polskiego Radia
Print

У Магілёве на трансфарматарнай падстанцыі адбыўся выбух

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 01.05.2018 12:32
На працягу дзьвюх гадзін у двух мікрараёнах горада не было электрычнасьці і водазабесьпячэньня.
Photo: pixabay.com

Выбух на трансфарматарнай падстанцыі ў Магілёве. Відэа
01 травень 2018, 11:11
АБ
Падзяліцца
4
7
Глядзець камэнтары
Друкаваць
На працягу дзьвюх гадзін у двух мікрараёнах горада не было электрычнасьці і водазабесьпячэньня.
Здарэньне адбылася блізу 21 гадзіны на пляцоўцы трансфарматарнай падстанцыі «Магілёў-220», што побач з мікрараёнам «30 год Перамогі». Непадалёк ад яе спарткомплекс «Алімпіец» і прадпрыемства «Магатэкс». У дзясятках дамах гэтага мікрараёну і суседняга «Саломенка» зьніклі былі электрычнасьць і водазабесьпячэньне.
Пажар на тэрыторыі трансфарматарнай падстанцыі ліквідавалі, але абсталяваньне выгарала. Афіцыйных паведамленьняў пра прычыны здарэньня адсутнічаюць.
Паводле мясцовых жыхароў спачатку яны пачулі моцны выбух, а потым «на пляцоўцы падстанцыі пачаўся пажар».
«Непадалёк разьмешчаная пажарная частка, дык пажарнікі апэратыўна зрэагавалі, бо, відаць, самі бачылі з вакна, што адбылося на падстанцыі. У нас, дома, мільганула асьвятленьне і пагасла, а потым зьнікла і вада. Перабоі з імі былі з гадзіны дзьве», — сказаў Свабодзе адзін з жыхароў мікрараёну "30 год Перамогі.
У цэнтральнай дыспэтчарскай службе гораду паведамілі, што на падстанцыі згарэў трансфарматар. Электрычнасьць аднавілі праз дзьве гадзіны пасьля здарэньня. На дзесяць гадзінаў раніцы вяліся працы па падключэньні некаторых помпаў да водазабесьпячэньня. Збой у сыстэме адбыўся з прычыны скачку напружаньня, выкліканага праблемамі на падстанцыі.
Паводле абласнога ўпраўленьня Міністэрства надзвычайных сытуацыяў «у выніку інцыдэнту пашкоджаны трансфарматар», а таксама было адключана 8 лініяў электраперадач магутнасьцю 10 кіляват. Пацярпелых няма. Прычыны здарэньні ўстанаўліваюцца. Электразабесьпячэньне спажыўцоў адноўлена было ў 22.18.
Мясцовае інтэрнэт-выданьне mogilev.online падае словы прадстаўніка «Белэнэрга» Аляксандра Малькова, які запэўнівае, што на падстанцыі сытуацыя пад кантролем. Паводле яго «пашкодзіўся высакавольтны вымяральны трансфарматар (110 000 вольт)».
«Ніякага звышмагутнага выбуху не было, гэта звычайны гук пры пашкоджаньні высакавольтнага абсталяваньня, — адзначыў ён. — Цягам 1,5 гадзіны спажыўцы былі засілкаваныя па рэзэрву».

Здарэньне адбылася блізу 21 гадзіны 30 красавіка на пляцоўцы трансфарматарнай падстанцыі «Магілёў-220», што побач з мікрараёнам «30 год Перамогі». Непадалёк ад яе спарткомплекс «Алімпіец» і прадпрыемства «Магатэкс». У дзясятках дамах гэтага мікрараёну і суседняга «Саломенка» зьніклі былі электрычнасьць і водазабесьпячэньне.

Пажар на тэрыторыі трансфарматарнай падстанцыі ліквідавалі, але абсталяваньне выгарала. Афіцыйных паведамленьняў пра прычыны здарэньня адсутнічаюць.
Паводле мясцовых жыхароў спачатку яны пачулі моцны выбух, а потым «на пляцоўцы падстанцыі пачаўся пажар».

«Непадалёк разьмешчаная пажарная частка, дык пажарнікі апэратыўна зрэагавалі, бо, відаць, самі бачылі з вакна, што адбылося на падстанцыі. У нас, дома, мільганула асьвятленьне і пагасла, а потым зьнікла і вада. Перабоі з імі былі з гадзіны дзьве», — сказаў адзін з жыхароў мікрараёну "30 год Перамогі".

У цэнтральнай дыспэтчарскай службе гораду паведамілі, што на падстанцыі згарэў трансфарматар. Электрычнасьць аднавілі праз дзьве гадзіны пасьля здарэньня. На дзесяць гадзінаў раніцы вяліся працы па падключэньні некаторых помпаў да водазабесьпячэньня. Збой у сыстэме адбыўся з прычыны скачку напружаньня, выкліканага праблемамі на падстанцыі.

Паводле абласнога ўпраўленьня Міністэрства надзвычайных сытуацыяў «у выніку інцыдэнту пашкоджаны трансфарматар», а таксама было адключана 8 лініяў электраперадач магутнасьцю 10 кіляват. Пацярпелых няма. Прычыны здарэньні ўстанаўліваюцца.

паводле Радыё свабода/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт