Logo Polskiego Radia
Print

Купалаўскі тэатар паставіць «Радзіва “Прудок”»

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.05.2018 15:00
Квіткі на паказ спэктаклю па кнізе Андруся Горвата ў Купалаўскім тэатры раскупілі за некалькі гадзінаў.
budzma.by

У чэрвені ў Купалаўскім заплянаваныя 5 спэктакляў. У траўні робяць тры паказы. Квіткоў няма - разышліся, маўляў, як сьвежыя піражкі.

Кніга Андруся Горвата «Радзіва “Прудок”» зьявілася ў сьнежні 2016 як надрукаваны дзёньнік. Журналіст з адукацыі, Горват працаваў дворнікам Купалаўскага, пасьля пераехаў з Менску ў старую дзедаву хату каля Калінкавічаў, завёў казу і пачаў пісаць зацемкі пра навакольле. Спэктакль раскажа гісторыю Андруся.

«Спэктакль – гэта праект Купалаўскага тэатру, яго робяць купалаўцы. Я даў ім поўную свабоду для творчасьці», – распавёў Андрусь Горват журналістам.

Пісьменнік не выключае, што прыедзе на прэмʼерны паказ 16 траўня.

Тэатр плянуе ўключыць экспэрымэнтальную пастаноўку ў пастаянны рэпэртуар. Галоўныя ролі выконваюць Міхаіл Зуй, Дзьмітрый Есяневіч і Сьвятлана Анікей.

belsat.eu/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт