Logo Polskiego Radia
Print

Студэнтка пазногцямі пашкодзіла сем аўтамабіляў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 04.05.2018 16:52
Дзяўчына патлумачыла, што ў той вечар вярталася дахаты ў стане алькагольнага апʼяненьня.
pixabay.com/CC0 Creative Commons

У Менску па вуліцы Чурлёніса пʼяная студэнтка пазногцямі пашкодзіла сем прыпаркаваных аўтамабіляў, інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі. Яе знайшлі. Апэратыўнікам дзяўчына патлумачыла, што ў той вечар вярталася дахаты ў стане алькагольнага апʼяненьня і праводзіла па легкавіках пазногцямі, пры гэтым бачыла, што пакідае пашкоджаньні.

Вядома, што дзяўчына 1999 года нараджэньня. Яна – студэнтка 2-га курса аднаго з менскіх ВНУ. Раней яе да крымінальнай адказнасьці не прыцягвалі. Дзеяньням дзяўчыны дадуць прававую ацэнку пасьля праведзенай праверкі.

euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт