Logo Polskiego Radia
Print

Лукашэнка разьлічвае на дадатковыя даходы ў бюджэт

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 05.05.2018 08:25
Яны зьявяцца дзякуючы росту сусьветных цэн на нафту ды калійныя ўгнаеньні.
Foto: translacja na youtube.com

Беларускі кіраўнік заявіў, што цяпер у эканоміцы склаліся спрыяльныя ўмовы. Рост сусьветных цэн прывёў да росту цэн на нафтапрадукты, якія вырабляюцца ў Беларусі. Таксама беларусы пачалі даражэй прадаваць мінэральныя ўгнаеньні, у тым ліку калій.

"Усё гэта дазваляе разьлічваць на дадатковыя даходы ў бюджэт", – сказаў кіраўнік дзяржавы. Аляксандар Лукашэнка загадаў чыноўнікам пасьпець атрымаць максымум выгады з каньюнктуры.

Беларускі кіраўнік зазначыў, што ўрад павінен заняцца пераглядам напрамкаў расходаваньня бюджэтных сродкаў. У першую чаргу бюджэт павінен служыць мэтам сацыяльнай палітыкі. Падаткі павінны максымальна вяртацца ў грамадзтва праз мэдыцыну, адукацыю, заробкі бюджэтнікаў, падтрымку слаба абароненых слаёў насельніцтва – падкрэсьліў Аляксандар Лукашэнка.

Паводле Белта/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт