Logo Polskiego Radia
Print

9-ы дзень у Беларусі працягваецца галадоўка актывістак руху «Маці 328»

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 06.05.2018 09:15
Жанчыны дамагаюцца лібэралізацыі антынаркатычных законаў і перагляду спраў асуджаных сваякоў на вялікія тэрміны.
Foto: screen z youtube.com/МАТЧЫН РУХ

Па стане на 5 траўня ў галадоўцы па-ранейшаму бяруць удзел 14 чалавек. Лічба засталася нязьменнай таму, што 4 траўня адна галадоўніца далучылася да акцыі ў Віцебску, але ў той жа дзень адна жанчына ў Калінкавічах выйшла з галадоўкі ў зьвязу з дрэнным станам здароўя. Такім чынам, там працягваюць галадоўку 6 жанчын, яшчэ 7 галадаюць у вёсцы Востраў у Пухавіцкім раёне, адна – ў Віцебску.

«Аптымізму яшчэ шмат, хаця сілы сыходзяць», – сказала пра цяперашні маральны і фізычны стан галадоўніц лідарка руху «Маці 328» Ларыса Жыгар. Паводле яе, цяпер кожную раніцу ў лягер актывістак прыяжджаюць лекары, каб праверыць стан здароўя актывістак. «Сёньня бралі аналіз крыві, замяралі ціск. Агульны стан вызначылі як здавальняючы. Трымаемся», – скала Лырыса Жыгар пра галадоўніц у Пухавіцкім раёне.

Актывісткі руху «Маці 328» спадзяюцца, што іхняя акцыя прымусіць улады задумацца ды перагледзець антынаркатычнае заканадаўства. Актывісткі спрабуюць прыцягнуць увагу да іхняй справы міжнароднай супольгасьці. Яны разносяць заявы па амбасадах ў Беларусі. Ужо перадалі заявы ў пасольствы Расеі, Польшчы, Літвы, Латвіі.

Паводле Радыё "Свабода"/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт