Logo Polskiego Radia
Print

Гомельскі радыёзавод пераходзіць на трохдзённы рэжым працы

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 07.05.2018 15:56
Гэты крок дырэктар патлумачыў «вытворчымі, арганізацыйнымі і эканамічнымі прычынамі».
Bild: pixabay.com/Public Domain CC0

Адкрытае акцыянэрнае таварыства «Гомельскі радыёзавод» паведаміла работнікам, што з 1 чэрвеня па 31 жніўня на прадпрыемстве ўводзіцца трохдзённы працоўны тыдзень. Гэты крок дырэктар патлумачыў «вытворчымі, арганізацыйнымі і эканамічнымі прычынамі».

Усё лета калектыў заводу, а гэта больш за 800 чалавек, будзе працаваць толькі па панядзелках, аўторках і серадах.

Той, хто не пагодзіцца з прапанаванымі ўмовамі, будзе звольнены з выплатай двухтыднёвай дапамогі.

Намесьнік дырэктара радыёзавода па пытаньнях эканомікі, фінансаў і замежнаэканамічнай дзейнасьці Станіслаў Аксёнаў расказаў журналістам, што завод ня мае поўнай загрузкі. Па яго словах, работнікам няма сэнсу прыходзіць на прадпрыемства і сядзець без працы.

Трохдзённы графік абяцаюць адмяніць, як толькі будуць падпісаныя новыя кантракты.

Радыёзавод раней працаваў на абарончы комплекс і меў у 10 разоў больш супрацоўнікаў. Цяпер прадпрыемства выпускае апаратуру сувязі, тэлевізійную і мэдыцынскую тэхніку, халадзільныя і дажджавальныя ўстаноўкі, прамысловае абсталяваньне, тавары шырокага ўжытку.

svaboda.org/euroradio.fm/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт