Logo Polskiego Radia
Print

ЭБРР палепшыў прагноз па ВУП Беларусі на 2018 год, чакае рост на 3%

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.05.2018 14:19
У параўнаньні з папярэднім прагнозам, ацэнка ЭБРР на 2018 год палепшаная на 1 прац. пункт.
pixabay.com/Public Domain CC0

ЭБРР палепшыў прагноз па ВУП Беларусі на 2018 год, чакае рост на 3%
Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР) чакае рост ВУП Беларусі у 2018 годзе на 3%, паведамляецца ў аглядзе на вэб-сайце банка.
«Мы прагназуем, што эканоміка Беларусі вырасьце на 3% у 2018 і 2019 гадах», – гаворыцца ў аглядзе.
У параўнаньні з папярэднім прагнозам, ацэнка ЭБРР на 2018 год палепшаная на 1 проц. пункт.
Як канстатавалі экспэрты банка, эканоміка Беларусі аднаўляецца. Галоўным чынам, гэта абумоўлена ростам зьнешняга попыту, аднаўленьнем спажываньня хатніх гаспадарак і нізкай базай параўнаньня за папярэдні год. Станоўчы ўплыў таксама аказала вырашэньне энэргетычнай спрэчкі з Расеяй, паступленьне траншаў крэдыту Эўразійскага фонду стабілізацыі і разьвіцьця і разьмяшчэньне эўрааблігацый, што палегчыла кароткатэрміновае фінансаваньне.
У ЭБРР таксама адзначылі зьніжэньне інфляцыі ў краіне да самага нізкага ўзроўню (6% у 2017 годзе), і яе запаволеньне да 4,9% у гадавым вылічэньні ў першым квартале 2018 года.
Міжнародныя золатавалютныя рэзэрвы Беларусі павялічыліся да $7 млрд, «але яны па-ранейшаму адносна нізкія ў параўнаньні з вонкавымі абавязацельствамі», гаворыцца ў аглядзе.
«Доўгатэрміновыя пэрспэктывы па-ранейшаму залежаць ад маштабаў структурных рэформаў», – рэзюмавалі ў ЭБРР.
Як паведамлялася, у 2018 годзе, згодна з задачам сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны, зацьверджаным прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, рост ВУП павінен скласьці ня менш за 3,5%. Па вынікаў студзеня-сакавіка 2018 года рост склаў 5,1%.
ВУП Беларусі ў 2017 годзе вырас на 2,4% пры прагнозе 1,7%.
Чытаць цалкам: https://www.interfax.by/news/belarus/1241740

Эўрапейскі банк рэканструкцыі і разьвіцьця (ЭБРР) чакае рост ВУП Беларусі у 2018 годзе на 3%, паведамляецца ў аглядзе на вэб-сайце банка.

«Мы прагназуем, што эканоміка Беларусі вырасьце на 3% у 2018 і 2019 гадах», – гаворыцца ў аглядзе. У параўнаньні з папярэднім прагнозам, ацэнка ЭБРР на 2018 год палепшаная на 1 прац. пункт.

Як канстатавалі экспэрты банка, эканоміка Беларусі аднаўляецца. Галоўным чынам, гэта абумоўлена ростам зьнешняга попыту, аднаўленьнем спажываньня хатніх гаспадарак і нізкай базай параўнаньня за папярэдні год. Станоўчы ўплыў таксама аказала вырашэньне энэргетычнай спрэчкі з Расеяй, паступленьне траншаў крэдыту Эўразійскага фонду стабілізацыі і разьвіцьця і разьмяшчэньне эўрааблігацый, што палегчыла кароткатэрміновае фінансаваньне.

У ЭБРР таксама адзначылі зьніжэньне інфляцыі ў краіне да самага нізкага ўзроўню (6% у 2017 годзе), і яе запаволеньне да 4,9% у гадавым вылічэньні ў першым квартале 2018 года.

Міжнародныя золатавалютныя рэзэрвы Беларусі павялічыліся да $7 млрд, «але яны па-ранейшаму адносна нізкія ў параўнаньні з вонкавымі абавязацельствамі», гаворыцца ў аглядзе.

«Доўгатэрміновыя пэрспэктывы па-ранейшаму залежаць ад маштабаў структурных рэформаў», – рэзюмавалі ў ЭБРР.

Як паведамлялася, у 2018 годзе, згодна з задачам сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны, зацьверджаным прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, рост ВУП павінен скласьці ня менш за 3,5%. Па вынікаў студзеня-сакавіка 2018 года рост склаў 5,1%.ВУП Беларусі ў 2017 годзе вырас на 2,4% пры прагнозе 1,7%.

Інтэрфакс/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт