Logo Polskiego Radia
Print

Дэпутатка прапануе зьмяніць «наркатычны» артыкул

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 11.05.2018 11:15
Ганна Канапацкая агучыла прапановы па зьмене артыкул 328 Крымінальнага кодэксу Беларусі.
Ганна КанапацкаяГанна КанапацкаяАляксандр Папко/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Дэпутатка прапануе, каб увесьці адказнасьць за захоўваньне і збыт наркотыкаў з 18 гадоў. Цяпер крымінальная адказнасьць існуе з 14 гадоў.

Тэрмін прысуду павінен вызначацца не па вазе знойдзеных наркотыкаў, як цяпер, а ў залежнасьці ад магчымай фінансавай выгады ад іх продажу.

Таксама палітык прапануе ўвесьці тры новыя паняцьці для ацэнкі колькасьці наркотыкаў: значны памер, буйны і асабліва буйны памер.

Прапануецца ўвесьці новае паняцьце «распаўсюд наркотыкаў праз інтэрнэт». Ніжняя мяжа тэрміну прысудаў зьменшыць па ўсіх артыкулах, а верхнюю – па некаторых.

Канапацкая падрыхтавала прапановы супольна з прадстаўнікамі афіцыйна не зарэгістраванай партыі «Беларускай хрысьціянская дэмакратыя».

Паводле дадзеных юрыстаў сёньня ў Беларусі больш за 15 000 чалавек асуджаныя паводле артыкула 328, многія зь іх непаўналетнія. Тэрміны пазбаўленьня волі за незаконны абарот наркотыкаў вагаюцца ад 6 да 14 гадоў.

Паводле Радыё "Свабода"/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт