Logo Polskiego Radia
Print

Польскай школе ў Баранавічах - 30 гадоў!

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 13.05.2018 14:08
Гэта найстарэйшая польская адукацыйная ўстанова ў Беларусі.
pixabay.com/Public Domain CC0

Польская школа ў Баранавічах адзначае 30-годзьдзе свайго існаваньня. Гэта найстарэйшая польская адукацыйная ўстанова ў Беларусі.

На пачатку ў школе вывучала польскую мову толькі 18 вучняў, на дадзены момант у ёй вучыцца звыш 600 школьнікаў. Старшыня гарадзкога аддзелу Саюзу палякаў Беларусі Альжбета Галасунава кажа, што школа папулярная сярод мясцовых жыхароў, кожны год больш жадаючых паступіць, чым месцаў. У школу ходзяць вучні як з польскіх, так і беларускіх сем’яў.

Шмат гадоў дапамогу школе аказвае аддзел арганізацыі Wspólnota Polska ў горадзе Седльцэ. Кожны год дзеці ў Баранавічах атрымліваюць з Польшчы падручнікі і дапаможныя матэрыялы.

ІАР ПР/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт