Logo Polskiego Radia
Print

У Менску прэзэнтуюць законапраект аб бел-чырвона-белым сьцягу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 14.05.2018 14:02
Стварэньне законапраекту – працяг шматгадовай кампаніі аб наданьні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці бел-чырвона-беламу сьцягу
фота: Я. Іванюк/radyjo.net

14 траўня пройдзе прэзэнтацыя законапраекту аб выкарыстаньні й ахове бел-чырвона-белага сьцягу – першага дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Беларусь. Пра гэта ў сетцы Facebook паведаміў грамадзкі актывіст Павел Белавус.
А 18-й гадзіне ў кангрэс-холе гатэля «Вікторыя» адбудзецца публічная прэзэнтацыя законапраекту, які рэгулюе прававыя асновы выкарыстаньня, папулярызацыі й аховы бел-чырвона-белага сьцягу – дзяржаўнага сымбаля Рэспублікі Беларусь у пэрыяд з 19 верасьня 1991 года па 6 чэрвеня 1995 года.
У межах прэзэнтацыі заплянаваныя музычны выступ Лявона Вольскага, а таксама прамовы Алега Трусава, Лявона Баршчэўскага, Зьмітра Дашкевіча, Ганны Канапацкай, Aлены Анісім, Станіслава Шушкевіча, Віталя Рымашэўскага й іншых актывістаў. Стварэньне гэтага законапраекту й праца па яго зацьвярджэньні – працяг шматгадовай кампаніі аб наданьні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці бел-чырвона-беламу сьцягу, якую праводзілі «Арт Сядзіба», Зьміцер Дашкевіч, Беларуская хрысціянская дэмакратыя й іншыя актывісты ды арганізацыі.

14 траўня пройдзе прэзэнтацыя законапраекту аб выкарыстаньні й ахове бел-чырвона-белага сьцягу – першага дзяржаўнага сьцяга Рэспублікі Беларусь. Пра гэта ў сетцы Facebook паведаміў грамадзкі актывіст Павел Белавус.

А 18-й гадзіне ў кангрэс-холе гатэля «Вікторыя» адбудзецца публічная прэзэнтацыя законапраекту, які рэгулюе прававыя асновы выкарыстаньня, папулярызацыі й аховы бел-чырвона-белага сьцягу – дзяржаўнага сымбаля Рэспублікі Беларусь у пэрыяд з 19 верасьня 1991 года па 6 чэрвеня 1995 года.

У межах прэзэнтацыі заплянаваныя музычны выступ Лявона Вольскага, а таксама прамовы Алега Трусава, Лявона Баршчэўскага, Зьмітра Дашкевіча, Ганны Канапацкай, Aлены Анісім, Станіслава Шушкевіча, Віталя Рымашэўскага й іншых актывістаў.

Стварэньне гэтага законапраекту й праца па яго зацьвярджэньні – працяг шматгадовай кампаніі аб наданьні статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці бел-чырвона-беламу сьцягу, якую праводзілі «Арт Сядзіба», Зьміцер Дашкевіч, Беларуская хрысціянская дэмакратыя й іншыя актывісты ды арганізацыі.

паводле радыё рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт