Logo Polskiego Radia
Print

На прэзэнтацыі законапраекта пра БЧБ-сьцяг адбылася правакацыя

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.05.2018 12:41
Правакатар папрасіў падняць рукі тых, у каго ў пашпарце пазначана беларуская нацыянальнасьць.
Бел-чырвона-белы сьцяг Беларусі.Бел-чырвона-белы сьцяг Беларусі.Photo: Clker-Free-Vector-Images/pixabay.com/CC0 Public Domain

На прэзэнтацыі законапраекта пра БЧБ-сьцяг адбылася правакацыя
Правакатар папрасіў падняць рукі тых, у каго ў пашпарце пазначана беларуская нацыянальнасьць.
У менскім гатэлі „Вікторыя” ўвечары 14 траўня адбылася прэзэнтацыя законапраекта пра выкарыстаньне й абарону бел-чырвона-белага сьцяга. Сярод іншых удзел у мерапрыемстве прынялі дзьве дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў — Ганна Канапацкая й Алена Анісім. Таксама ў зале былі кіраўнікі партыяў, грамадзкіх аб'яднаньняў і ініцыятываў, палітыкі й грамадзкія актывісты.
Пад заканчэньне прэзэнтацыі на сцэну выйшаў мужчына, які назваўся Аляксандрам Вінаградавым, прадстаўніком „Саюза рускага народа”. Ён папрасіў падняць рукі тых з прысутных, у каго ў пашпарце напісана, што ён беларус па нацыянальнасьці. У беларускіх пашпартах, як вядома, няма графы „нацыянальнасьць”.
Актывісты палічылі яго правакатарам і выдалілі за залы.
Закончылася прэзэнтацыя выступам вядомага музыкі Лявона Вольскага.
euroradio.fm/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт