Logo Polskiego Radia
Print

На БелАЭС выкарыстаюць небясьпечнае расейскае паліва

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.05.2018 15:40
У Сочы праходзіць 10 міжнародны форум «Атамэкспа 2018», на якім прадстаўленая і Беларусь.
photo: pixabay.com/Creative Commons CC0

На БелАЭС выкарыстаюць небясьпечнае расейскае паліва
У Сочы праходзіць 10 міжнародны форум «Атамэкспа 2018», на якім прадстаўленая і Беларусь. У кулюарах імпрэзы Міхаіл Міхадзюк – намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі зрабіў шэраг заяваў, якія адкрываюць заслону на будучыню першай беларускай АЭС, а дакладней на кантракты аб пастаўках ядзернага паліва ў Астравец.
Сёньня ва Ўкраіне працуюць 15 ядзерных рэактараў, з чаго 9 ужываюць расейскае паліва, а ў астатнія 6 загружанае паліва амэрыканскай кампаніі Вэстынгхаўз.
Кандыдат хімічных навук, дырэктар па інфармацыйнай падтрымцы асацыяцыі «Ўкраінскі ядзерны форум» Вольга Кашарная адзначае, што адсутнасьць канкурэнцыі ў ядравых тэхналёгіях шкодзіць.
«Кожная манаполія носіць нэгатыўны характар. Перш за ўсё гэта адбіваецца на коштах. Другі момант, манапалізм прыводзіць да тэхналягічнай дэградацыі. У нас былі вялікія праблемы пры асваеньні мадыфікаванага паліва кампаніі ТВЭЛ. Вельмі шмат было выпадкаў у 2003-2004 разгермэтызацыі цеплавыдзяляючых элемэнтаў, што прыводзіць да выхаду радыеактыўнасьці і забруджаньню першага контуру», – кажа Вольга Кашарная.
Цяпер беларускі рэактар нельга выкарыстоўваць з іншым палівам, кажа экспэрт.

У Сочы праходзіць 10 міжнародны форум «Атамэкспа 2018», на якім прадстаўленая і Беларусь. У кулюарах імпрэзы Міхаіл Міхадзюк, намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі, зрабіў шэраг заяваў, якія адкрываюць заслону на будучыню першай беларускай АЭС, а дакладней на кантракты аб пастаўках ядзернага паліва ў Астравец.

Сёньня ва Ўкраіне працуюць 15 ядзерных рэактараў, з чаго 9 ужываюць расейскае паліва, а ў астатнія 6 загружанае паліва амэрыканскай кампаніі Вэстынгхаўз.

Кандыдат хімічных навук, дырэктар па інфармацыйнай падтрымцы асацыяцыі «Ўкраінскі ядзерны форум» Вольга Кашарная адзначае, што адсутнасьць канкурэнцыі ў ядравых тэхналёгіях шкодзіць.

«Кожная манаполія носіць нэгатыўны характар. Перш за ўсё гэта адбіваецца на коштах. Другі момант, манапалізм прыводзіць да тэхналягічнай дэградацыі. У нас былі вялікія праблемы пры асваеньні мадыфікаванага паліва кампаніі ТВЭЛ. Вельмі шмат было выпадкаў у 2003-2004 разгермэтызацыі цеплавыдзяляючых элемэнтаў, што прыводзіць да выхаду радыеактыўнасьці і забруджаньня першага контуру», – кажа Вольга Кашарная.

Цяпер беларускі рэактар нельга выкарыстоўваць з іншым палівам, кажа экспэрт.

Белсат/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт