Logo Polskiego Radia
Print

Прадстаўніцтва ААН у Беларусі ўзначаліць полька

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 16.05.2018 17:07
Іаана Казана-Вішнявецкі працавала намесьнікам Пастаяннага прадстаўніка ПРААН ва Ўкраіне.
pixabay.com/Public Domain/CC0

У Менск прыехала новая кіраўнік прадстаўніцтва ААН у Беларусі
У Менск прыехала новая кіраўнік прадстаўніцтва ААН, пастаянны прадстаўнік ПРААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі. Да гэтага яе пост займаў Санака Самарсінха, яго пяцігадовая місія ў Беларусі скончылася ў канцы красавіка.
Іаана Казана-Вішнявецкі родам з Польшчы, мае ступень магістра эканомікі і міжнародных адносін Варшаўскай школы эканомікі. Працавала намесьнікам Пастаяннага прадстаўніка ПРААН ва Ўкраіне. З 2010 года працавала ў штаб-кватэры ПРААН у якасьці начальніка аддзела па заходніх краінах СНД і краінам Закаўказьзя, а затым на пасадзе кіраўніка аддзела па сувязях і наглядзе над краінавымі офісамі Рэгіянальнага бюро ПРААН па краінах Эўропы і СНД у Нью-Ёрку.

У Менск прыехала новая кіраўнік прадстаўніцтва ААН, пастаянны Прадстаўнік ПРААН у Беларусі Іаана Казана-Вішнявецкі. Да гэтага яе пост займаў Санака Самарсінха, яго пяцігадовая місія ў Беларусі скончылася ў канцы красавіка.

Іаана Казана-Вішнявецкі родам з Польшчы, мае ступень магістра эканомікі і міжнародных адносін Варшаўскай школы эканомікі. Працавала намесьнікам Пастаяннага прадстаўніка ПРААН ва Ўкраіне. З 2010 года працавала ў штаб-кватэры ПРААН у якасьці начальніка аддзела па заходніх краінах СНД і краінам Закаўказьзя, а затым на пасадзе кіраўніка аддзела па сувязях і наглядзе над краінавымі офісамі Рэгіянальнага бюро ПРААН па краінах Эўропы і СНД у Нью-Ёрку.

tut.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт