Logo Polskiego Radia
Print

Паляка, які прарываўся праз мяжу, зьмясьцілі ў ІЧУ

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.05.2018 10:07
45-гадовы грамадзянін Польшчы быў моцна п'яны і ня змог растлумачыць прычыны свайго ўчынку.
фота: gpk.gov.by

Паляка, які прарываўся праз мяжу, зьмясьцілі ў ІЧУ
Паляка, які ўчора паспрабаваў прарвацца праз польска-беларускую мяжу на аўто, зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня Гарадзенскай памежнай групы.
45-гадовы грамадзянін Польшчы быў моцна п'яны і ня змог растлумачыць прычыны свайго ўчынку, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі.
15 мая ў Сьвіслацкім раёне гарадзенскія памежнікі пры падтрымцы польскіх калег спынілі спробу незаконнага перасячэньня мяжы на аўтамабілі па-за пунктамі пропуску. У 500 мэтрах ад мяжы быў знойдзены аўтамабіль Opel з пʼяным кіроўцам за рулём.
Як відаць на апублікаваным відэа, аўтамабіль пратараніў вароты і выскачыў на разьдзяляльную паласу.
У дачыненьні да польскага грамадзяніна распачата крымінальная справа за наўмыснае незаконнае парушэньне дзяржмяжы на мэханічным транспартным сродку.
.....

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт