Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі могуць увесьці крымінальную адказнасьць за прапаганду самагубства

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 17.05.2018 12:10
Калі прапаганда стане вынікам суіцыду, яе аўтару можа пагражаць нават да 6 гадоў пазбаўленьня волі.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/Creative Commons Public Domain CC0

У Беларусі могуць увесьці крымінальную адказнасьць за прапаганду самагубства
Папраўкі ў Крымінальны кодэкс Рэспублікі Беларусь прадугледжваюць увядзеньне ў краіне адказнасьці за прапаганду самагубства. Законапраект з прапанаванымі зьменамі ў крымінальнае заканадаўства абнародаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Дакумэнт прадугледжвае дапаўненьне КК артыкулам 342.1 «Прапаганда самагубства». Згодна з ёй, наўмыснае распаўсюджваньне ў любой форме інфармацыі ў мэтах узбуджэньня ў індывідуальна нявызначанага круга асоб рашучасьці зьдзейсьніць самагубства пры адсутнасьці прыкмет злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 145 «Давядзеньне да самагубства» і 146 «Схіленьне да самагубства», караецца штрафам або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, ці абмежаваньнем волі на тэрмін да двух гадоў.
Прапаганда самагубства, якая пацягнула суіцыд, або замах на самагубства будзе пагражаць абмежаваньнем волі на тэрмін да чатырох гадоў або пазбаўленьнем волі на тэрмін да пяці гадоў.
Прапаганда самагубства, якая пацягнула самагубства ці замах на яго двух або больш асоб, можа карацца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад трох да шасьці гадоў.

БелаПАН/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт